Свет161161

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Па інфармацыі дзвюх крыніц агенцтва Reuters, ЗША падрыхтавалі сакрэтны план па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, у якім Украіне прапануецца ахвяраваць часткай тэрыторый, адмовіцца ад некаторых відаў узбраення і скараціць армію, каб дамовіцца з Расіяй. Вашынгтон нібыта даў зразумець прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што ён павінен прыняць гэты план.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Згодна з інфармацыяй выдання Financial Times, план уключае скарачэнне колькасці Узброеных сіл Украіны напалову, адмову ад пэўных відаў зброі і перадачу кантролю над Данбасам Расіі. Журналісты называюць гэтыя патрабаванні падобнымі да капітуляцыі, а сам Зяленскі, паводле наяўнай інфармацыі, імі не задаволены.

Украіна ўвогуле нібыта не ўдзельнічала ў распрацоўцы гэтага сакрэтнага плана і атрымала толькі «сігналы» пра амерыканскія прапановы, якія абмяркоўваліся з Масквой, паведаміў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік.

Мяркуецца, што план можа быць зацверджаны ўсімі зацікаўленымі бакамі ўжо да канца лістапада ці нават на гэтым тыдні, адзначае прадстаўнік Белага дома, падкрэсліваючы, што адміністрацыя ЗША знаходзіцца на «парозе сур’ёзнага прарыву».

Як паведамляла 19 лістапада выданне Axios, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа тайна працуе над новым планам міру, які складаецца з 28 пунктаў і дзеліцца на чатыры асноўныя катэгорыі: мір, гарантыі бяспекі, бяспека ў Еўропе і будучыя адносіны ЗША з Расіяй і Украінай.

Распрацоўкай дакумента займаецца спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф у кантакце з прадстаўніком прэзідэнта Расіі па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірылам Дзмітрыевым. Апошні пацвердзіў інфармацыю і адзначыў высокія шанцы на поспех.

19 лістапада Трамп накіраваў у Кіеў дыпламатычную місію на чале з міністрам арміі ЗША Дэніэлам Дрыскалам для абмеркавання ўмоў на полі бою, патрэбаў ва ўзбраенні і аднаўлення мірных перамоў.

Каментары161

  • .
    19.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ботам
    19.11.2025
    На такіх навінах звычайна вылазіць расійскі бот філіп з метадычкай "трэба пагаджацца, а то Украіна прайграе".
  • Отсосут
    19.11.2025
    Даже если Зеленский согласится, (нет), Украина на этот план не пойдёт!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць