Грамадства77

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах

Рэжысёр Аляксей Палуян расказаў «Нашай Ніве», што ад імя яго каманды ў тэлеграме пачалася рассылка з запрашэннямі прайсці кастынг для здымак у фільме «Спадчына». Прычым для першага этапу адбору чамусьці зусім няважны акторскі досвед: галоўнае падаць свае асабістыя звесткі (у тым ліку імя і актуальнае месца жыхарства), а таксама адказаць на пытанне, ці ўдзельнічаў чалавек у пратэстах 2020 года. Відавочна, што такое не будзе цікавіць кастынг-дырэктараў, а вось цікавасць з боку сілавікоў тут цалкам лагічная.

«Гэтыя паведамленні не маюць ніякага дачынення да маёй каманды, бо кастынг да праекта адбываецца толькі польскім кастынг-дырэктарам і толькі праз інтэрнэт-партал для прафесійных акцёраў Filmmakers.eu. Будзьце пільнымі і беражыце сябе!», — заклікае Аляксей Палуян.

Аляксей Палуян

Фэйкавыя паведамленні пачалі прыходзіць беларусам пасля таго, як «Наша Ніва» напісала пра новы праект Аляксея Палуяна, для якога дагэтуль шукаюць акцёраў — як галоўных, так і масавых сцэн (напрыклад, каб зняць пратэсты на Стэле 9 жніўня). Здымкі стужкі запланаваныя на жнівень 2026 года.

Скрыншоты з гэтымі паведамленнямі даслала ў рэдакцыю «Люстэрка» адна з чытачак. На іх чалавек, які называецца Артурам і членам каманды Аляксея Палуяна, з акаўнта, заведзенага ў жніўні 2025 года, на рускай мове заклікае прыняць удзел у першым этапе кастынгу, і для гэтага ўказаць сваё імя, месца нараджэння, актуальнае месца жыхарства і расказаць пра ўдзел ў акцыях у 2020-м.

З дэтальнай інфармацыі пра будучы фільм — выключна артыкул «Нашай Нівы» і больш ніякіх іншых дадзеных ці кантактаў для зваротнай сувязі.

Каментары7

  • Аператар Мамінаў
    20.11.2025
    Людзі, пішыце ніжэй тут свае кантакты лепш - я асабіста звяжуся!
  • Тру
    20.11.2025
    Ну чувак нат у 2020 ужо не жыў у краіне і выбудоўваў свой фільмік на кантэнтах канала нехта. Ад зараз - зусім пазбавіўся пачуцця рэальнасці.
  • Латгал
    20.11.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць