Свет22

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс

Калі ў чэрвені 2016 года Кім Мін-сок даў дазвол на публікацыю 90‑секунднага роліка з простай дзіцячай песенькай, ён нават уявіць сабе не мог, што з гэтага атрымаецца, пiша Бі-бі-сі.

Фота: SeongJoon Cho / Bloomberg via Getty Images

Відэаролік, які сабраў больш за 16 мільярдаў праглядаў, стаў не толькі сусветным феноменам, але і самым папулярным відэа на YouTube. Гэтым ролікам была неверагодна навязлівая песенька Baby Shark, Акулёнка.

Яна не толькі заваёўвала малышоў і тэрарызавала дарослых па ўсім свеце, але і заклала аснову для ператварэння кампаніі яе стваральніка, Pinkfong, у медыябізнэс коштам у сотні мільёнаў даляраў.

«Мы не чакалі, што яна будзе чымсьці вылучацца сярод астатняга нашага кантэнту», — прызнаўся Кім Мін-сок, генеральны дырэктар Pinkfong, у інтэрв'ю Бі-бі-сі з галоўнага офіса кампаніі ў Сеуле.

«Але, азіраючыся назад, гэта быў пераломны момант, які адкрыў нам дарогу на сусветны рынак».

У аўторак гэтая дарога прывяла Pinkfong на паўднёвакарэйскі фондавы рынак, дзе ў першы ж дзень таргоў акцыі кампаніі выраслі больш чым на 9%, а яе ацэначны кошт перавысіў 400 млн даляраў.

«Мы на заробак нават не разлічвалі»

Кампанія Pinkfong з'явілася ў 2010 годзе пад назвай SmartStudy і займалася стварэннем лічбавага кантэнту для дзяцей малодшых за 12 гадоў.

Pinkfong перажыла некалькі сур'ёзных трансфармацый і ў нейкі момант вырашыла сфакусавацца на кантэнце для самых маленькіх.

Штат кампаніі павялічыўся да 100 чалавек, і прыярытэтам стаў больш просты, навучальны кантэнт і гульні.

«І менавіта тады з'явіўся Акулёнак», — кажа Кім.

З 2022 года фірма носіць імя The Pinkfong Company — у гонар вясёлага і цікаўнага лісяняці з яе ранніх мультфільмаў. Сёння ў штаце кампаніі ўжо каля 340 супрацоўнікаў, і яе офісы размешчаны ў Токіа, Шанхаі і Лос-Анджэлесе.

Трыумф Акулёнка

Лічыцца, што песенька Акулёнка з'явілася ў ЗША ў 1970‑х і была папулярная ў дзіцячых лагерах.

Па словах медыяаналітыка Кевіна Чу з Тэхналагічнага ўніверсітэта Наньян, песня, у якой паўтараецца фраза «Акулёнак ту-ру-ру-ру», падабаецца дзецям, але можа раздражняць дарослых.

Кім Мін-сок выдатна ведае, наколькі прывязлівая гэта песенька.

«Яна як K-pop: вельмі дынамічная, рытмічная і заразлівая», — сказаў ён, дадаўшы, што матыў блізкі да скандзіравання або рытмічнага спеву, дзякуючы чаму яе лёгка запамінаюць дзеці.

Тым не менш хітом яна стала не адразу. Папулярнасць да «Акулёнка» прыйшла, калі танец пад яго пачалі паказваць на дзіцячых святах у Паўднёва-Усходняй Азіі. Відэаролікі з дзецьмі і дарослымі, якія танцуюць пад песеньку Акулёнка, пачалі распаўсюджвацца ў інтэрнэце, і яна стала віруснай.

Па словах Кіма, калі каманда назірала за імклівым ростам колькасці праглядаў, у офісе Pinkfong «панавала атмасфера свята».

У лістападзе 2020‑га «Акулёнак» афіцыйна стаў самым прагляданым відэаролікам на YouTube. Кім Мін-сок кажа, што ў першыя гады пасля рэліза ён забяспечваў каля паловы даходаў кампаніі і даў старт новай лінейцы кантэнту і тавараў.

У 2019‑м Pinkfong сутыкнулася з судовай пазовай: яе абвінавацілі ў плагіяце работы амерыканскага кампазітара.

Аднак Вярхоўны суд Паўднёвай Карэі адхіліў пазоў, прыняўшы аргумент кампаніі пра тое, што яе версія песні была створаная на аснове народнай мелодыі, якая з'яўляецца грамадскім здабыткам.

Па словах Кім Мін-сока, гэтая перамога стала магутным стымулам напярэдадні выхаду Pinkfong на біржу. Ён дадаў, што заяўку на выпуск акцый падалі яшчэ да абвяшчэння вердыкту.

Непаўторны поспех?

Па словах выкладчыка бізнес-школы Карэйскага ўніверсітэта Мін Джон Кім, іншыя франшызы Pinkfong, накшталт мультфільмаў Bebefinn і Sealook, імкліва растуць, але кампанія павінна даказаць, што яе поспех трымаецца не толькі на песеньцы Акулёнка.

Плюс у тым, што галоўная мэтавая аўдыторыя Pinkfong — гэта маленькія дзеці, і яны любяць пераглядаць адно і тое ж зноў і зноў, лічыць эксперт.

Кім Мін-сок настойвае, што яго бізнес можа расці не толькі за кошт Акулёнка, які ў цяперашні час прыносіць каля чвэрці даходаў Pinkfong: мультфільм Bebefinn між тым вырваўся наперад і генеруе прыкладна 40% выручкі.

Адзін з бацькоў прызнаўся Бі-бі-сі, што ў іх сям'і да ролікаў Pinkfong ставяцца неадназначна.

Бацька дваіх дзяцей Салім Нашэф сказаў, што шануе адукацыйныя якасці кантэнту кампаніі, але яго жонка лічыць, што «Акулёнак» занадта пераўзбуджае дзяцей».

Тым не менш ім не ўдалося схавацца ад віруснага відэа і свой трэці дзень нараджэння яго дачка будзе адзначаць у стылі «Акулёнка».

Прафесар Кім лічыць, што пакуль незразумела, ці здолее Pinkfong прыдумаць герояў, здольных паўтарыць камерцыйны поспех маленькай акулы.

Кім Мін-сок кажа, што ў свой першы выхад на фондавы рынак кампанія прыцягнула амаль 52 млн даляраў і плануе выкарыстоўваць гэтыя сродкі для пашырэння лінейкі фільмаў і персанажаў.

Акрамя таго, Pinkfong імкнецца стаць высокатэхналагічным стваральнікам кантэнту і плануе абапірацца на аналітыку праглядаў і іншыя даныя пры стварэнні новых праектаў.

Па словах Кім Мін-сок, кампанія ўжо дамаглася «таго, пра што мараць многія стваральнікі».

Аднак цяпер Pinkfong павінна пераканаць інвестараў, што яе поспех не абмяжоўваецца адным вірусным ролікам.

Каментары2

  • новае смецце прыляцеда
    20.11.2025
    Лабубаў у печку, усім купляць акулёнкаў. Модныя дзядзькі зноў прыдумалі, як табе патраціць грошы на непатрэбны кавалак ваты і матэрыі, заадно павялічыўшы колькасць смецця ў свеце
  • a.hto.tam.idze
    20.11.2025
    Слухаем уважліва, дзеткі:
    Сланяня, аленя, кацяня. Але.... акулёнак! Ту ру, ту ру, ту...ру....

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць