Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія дапамагаюць вытворчасці «шахедаў»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні новых санкцый супраць шэрагу фізічных асоб і кампаній. У спісе апынуліся і беларускія арганізацыі — Мінскі завод шасцярэнек і Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут.
Санкцыі ўведзены супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплекс і накіраваныя на вытворцаў БПЛА з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і іх пастаўшчыкоў.
Абмежаванні прыменены ў адносінах да 39 фізічных асоб і 55 кампаній (43 расійскія, 10 кітайскіх, дзве беларускія).
Санкцыі прадугледжваюць блакіроўку актываў і абмежаванні на фінансавыя аперацыі, забарону ўдзелу ў дзяржзакупках і прыватызацыі, спыненне здзелак у сферы бяспекі і абароны, абмежаванні доступу да тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці
Каментары