Свет1010

«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію

Узгаранне адбылося адразу пасля ўзлёту самалёта Boeing 757, які накіроўваўся з вострава Корфу ў Дзюсельдорф. На борце знаходзіліся 273 пасажыры.

Момант узгарання самалёта Boeing 757 авіякампаніі Condor. Фота: BILD

У самалёта, які належыць авіякампаніі Condor, успыхнуў правы турбавінтавы маторны адсек. Пра гэта піша выданне BILD.

«Мы раптам пачулі гучны ўдар, пасля з рухавіка вырвалася полымя. Зноў пачуўся ўдар, і зноў успыхнула полымя. Раптам на некалькі секунд адключылася электрычнасць, і мы зразумелі, што больш не набіраем вышыню», — расказаў BILD адзін з пасажыраў.

«Гэта быў неверагодна жахлівы досвед. Я ўжо даслала развітальныя паведамленні, таму што думала, што ўсё скончана», — пацвердзіла іншая пасажырка.

У выніку пілот змог пасадзіць лайнер у італьянскім Брындызі. На борце знаходзіліся 273 пасажыры. Аднак непрыемнасці на гэтым не скончыліся: турысты паскардзіліся, што пасля эвакуацыі іх фактычна пакінулі без дапамогі.

«Мы сядзелі дзве гадзіны ў самалёце, потым нам сказалі, што вылет будзе толькі на наступны дзень. Гасцініцы прыйшлося шукаць самім», — расказаў адпачывальнік па імені Андрэ.

У выніку многія начавалі проста на падлозе аэрапорта, накрыўшыся коўдрамі, якія раздала паліцыя. Condor і тураператар Aida прынеслі выбачэнні. Авіякампанія заявіла, што ўсім пасажырам «не хапіла месцаў у гатэлях».

Каментары10

  • Жвір
    17.08.2025
    Ганнна, якія заўгодна, калі даступны wi-fi.
  • Язэп
    17.08.2025
    Ганнна, у многих авиакомпаний есть вайфай, у некоторых даже бесплатный. Многие телефоны имеют функцию спутниковой связи, последние айфоны так умеют
  • ЯНКА
    17.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць