Грамадства2020

Былая студэнтка філфака Бондарава зрабіла шэсць памылак у васьмі словах

Вядомая прарасійская даносчыца Вольга Бондарава чарговы раз выступіла ў крыжовы паход супраць беларушчыны. Гэтым разам пад яе прыцэл трапіла беларускамоўная платформа «Галасавы AI-асістэнт», распрацаваная ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАНБ. Але задаючы ёй правакацыйныя, на сваю думку, пытанні, былая студэнтка філфака засведчыла сваю дрымучую непісьменнасць.

У кароткім запыце з васьмі слоў, які даносчыца-беларусафобка паспрабавала напісаць па-беларуску, яна ўмудрылася зрабіць ажно шэсць памылак. Яе аўтарскае напісанне: 

«Якая мова у беларусі дзяржауная згодна с канстітуцыей?»

І калі двухразовае напісанне «у» замест «ў» пасля галоснай можна спісаць на адсутнасць у камп'ютары даносчыцы беларускамоўнай раскладкі, што для яе хутчэй натуральна, а малой літары замест вялікай у пачатку слова «Беларусь» — на ўвогуле выкарыстанне ў інтэрнэт-камунікацыі толькі малых літар (так робяць многія), то напісанне «с канстітуцыей» нічым іншым не растлумачыш, як толькі поўнай адсутнасцю ў Бондаравай уяўлення пра правілы беларускай мовы. 

І ўсё б нічога, калі не ведаць, што з 2022 года Бондарава вучылася не дзе-небудзь, а на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Яе адлічылі адтуль толькі сёлета ў красавіку пасля таго, як даносчыца адбыла 13 сутак на Акрэсціна паводле «экстрэмісцкага» артыкула, бо «нешта перапосціла»

Каментары20

  • Што вы такія злыя?))
    20.08.2025
    Ну не скончыла ж)))
  • Філолох
    20.08.2025
    Бондарава пабачыўшы назву філ фак мела на ўвазе зусім іншае, чым філалагічны факультет, там быў пераклад з англійскай.
  • Чотка
    20.08.2025
    Тупавата, але энтузіазму цераз край

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць