Грамадства1313

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

У канцы мая беларускі гурт «Дразды» абвясціў пра развітальнае турнэ, якое пройдзе летам 2025 года і нібыта стане завяршэннем 20-гадовай творчай дзейнасці калектыву. Цяпер у інтэрв'ю расійскаму выданню Sputnik кіраўнік гурта Віталь Карпанаў патлумачыў прычыны такога рашэння.

«Мы разумеем, што так далей нельга. Мы стаміліся, вядома. Стаміўся, хутчэй за ўсё, наш слухач, таму што некаторыя людзі прыходзяць па 15 разоў на наш канцэрт. Але мы не маем магчымасці граць у абласных гарадах: у нас ёсць цяжкасці ў паразуменні з-за гіперактыўных блогераў, якія на сёння — ужо не будзем хаваць — нават адматалі тэрмін», — заявіў Віталь Карпанаў.

@nashaniva Гурт «Дразды» закрываецца! Вінаватыя ў гэтым гіперактыўныя блогеры, якія адматалі тэрмін #дрозды #беларусь #нашаніва #мова #беларускаямова #мінск #минсксейчас ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Прозвішчы блогераў не называюцца, але можна меркаваць, што маюцца на ўвазе Вольга Бондарава і яе паплечнікі. Нягледзячы на падкрэслена праўладную пазіцыю гурта і асабіста Віталя Карпанава, у тым ліку і ў 2020 годзе, «Дразды» падвяргаліся атакам з боку Бондаравай, прычынай чаго стала шырокае выкарыстанне ў іх творчасці беларускай мовы.

Як вядома, у канцы сакавіка Вольгу Бондараву затрымалі, пасля чаго яна адбыла адміністрацыйны арышт у 13 сутак. Таксама яе адлічылі з Мінскага педуніверсітэта.

Каментары13

  • Ганьба
    09.06.2025
    У Беларусі беларускамоўныя не маюць абароны ад маральнага тэрору рашыстаў. У рашыстаў тут ёсць сваё гестапа, а у беларусаў няма нават міліцыі.
  • перевод стрелок
    09.06.2025
    Не гиперактивные блогеры виноваты, виновата дурная власть, которая сделала, из нормальной страны, скотный двор...
    На этом дворе, в фаворе и уважении всё московское, всё русского мира, а своё в тюрьме и под запретом!
  • Дзед Талаш
    09.06.2025
    Ну странно, неужели у Бондаревой крыша лучше чем Дроздов? Они ж под «самим» ходили. А круче «самого» только Пу, или нет?

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць