Грамадства33

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы

Відэа з незвычайным і вельмі самабытным барам у раённым цэнтры Крупкі ў Мінскай вобласці набрала за суткі 300 тысяч праглядаў, дзясяткі тысяч лайкаў і тысячы каментароў. У бара ёсць яшчэ адна асаблівасць — ён адкрываецца і закрываецца, калі захоча гаспадар, распавялі шчасліўцы, якім удалося туды трапіць, заўважыў «Тэлеграф». 

Карыстальнікаў уразіў як знешні выгляд будынка, у якім знаходзіцца бар, так і ўнутранае ўбранне.

«Відэа знята пару дзён таму. Адзінае, знаёмы потым сказаў, што дакладнага графіка працы бара няма: адкрываецца і закрываецца, калі хоча) Але паспрабаваць удачу можна!» — распавяла аўтарка роліка.

Мноства ліхтарыкаў, эклектычныя ўпрыгожанні, ад якіх мітусіцца ў вачах, не адпудзілі гледачоў. Дарэчы, крыху сумбурны дызайн насамрэч выклікае прыемныя ўражанні і, вядома ж, здзіўленне.

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» — спытала адна з глядачак і атрымала каля тысячы лайкаў.

@byba_sinona Эпатажненько! #беларусь #belarus #крупки #путешествияпобеларуси #необычныеместа ♬ original sound - -ˋˏ✦༺༻✦ˎˊ˗

Яшчэ адзін з каментатараў распавёў, што гэты бар упрыгожваў усяго адзін чалавек уручную. «Я быў тут) атмасфернае месца! Крупкі, прывітанне вам, класны гарадок з добрымі людзьмі», — напісаў яшчэ адзін.

Многім настолькі спадабаўся выгляд бара, што прапанавалі зняць там «Крымінальнае чытво» па-беларуску.

А нехта пажартаваў, што такі бар моцна здзівіў менавіта жыхароў сталіцы: «Ого. Мінчукі ў шоку. За МКАДам ёсць таксама жыццё».

Знайшліся і тыя, хто своеасабліва пахваліў увесь раённы цэнтр: «Крупкі — гэта наогул як асобная адзінка ў культуры. Лепшая школа, выдатная бальніца, дзе літаральна няма нічога, але медыкі робяць цуды, прырода, жыхары. Была там некалькі разоў і кожны раз здзіўлялася. Цяпер яшчэ ёсць нагода заехаць паспрабаваць удачу трапіць у бар».

Каментары3

  • от заката до расцвета
    18.08.2025
    ух ты
  • Бу
    18.08.2025
    Да ну его такую жизнь. Назад в 90е
  • ?
    18.08.2025
    дом аб тры вокны. татарскі. ну й вязь татарская

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць