Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі
Раніцай 18 жніўня ў прапускным пункце «Брэст» знаходзяцца 108 аўтобусаў і 4410 аўтамабіляў, паведамілі ў Памежным камітэце. «Люстэрка» заўважыла ў чатах па праходжанні мяжы, што некаторыя рэйсы з Варшавы пераносяцца на наступны дзень.

У чаты па праходжанні мяжы людзі перасылаюць паведамленні ад перавозчыкаў, дзе гаворыцца пра затрымкі аўтобусных рэйсаў з Варшавы.
Напрыклад, аўтобус Ecolines Варшава-Мінск, які павінен быў адправіцца 17 жніўня ў 08:00, перанеслі на 14:00 18 жніўня.
Рэйс таго ж перавозчыка Варшава-Брэст-Баранавічы-Мінск, запланаваны на 1:20 18 жніўня, адправіцца ў 1:00 19 жніўня.
Паведамляюць і пра затрымкі іншых аўтобусаў.
«Амаль ва ўсіх перавозчыкаў затрымкі, звязаныя з тым, што аўтобусы не паспяваюць прайсці мяжу Беларусі і Польшчы, каб потым паспець вярнуцца», — пішуць пасажыры.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары