Свет22

Словы «скібідзі» і «дэлулу» дадалі ў Кембрыджскі слоўнік

Інтэрнэт-культура змяняе англійскую мову, піша The Guardian. 

Ілюстрацыйны здымак

Выразы «скібідзі», «дэлулу» і «традуайф» у гэтым годзе іх дадаюць да Кембрыджскага слоўніка. Лексікографы кажуць, што гэта — паказчык уплыву тыктоку на мову. 

Скібідзі азначае вясёлы стан чалавека, які можа пачацца раптоўна. Дэлулу — людзей, якія жывуць у сваіх фантазіях, а традуайф выкарыстоўваюць, каб распавесці пра жанчыну, якая вядзе сябе як «традыцыйная жонка».

Па меркаванні лінгвістаў, не ўсе слэнгавыя словы могуць апынуцца ў слоўніку. Але менавіта гэтыя тры выразы, упэўнены яны, захаваюцца ў англійскай мове надоўга.

«Бролігархія», тэрмін, які пазначае лідараў тэхналагічнай індустрыі, на платформах якіх распаўсюджваюцца многія з гэтых новых слоў, таксама трапіў у слоўнік. Там жа апынуліся выразы «маўс джыглер», то-бок прылада ці праграма, якія імітуюць актыўнасць карыстальніка за камп'ютарам, і «працоўны муж/жонка» — словазлучэнне, якое называе блізкія даверныя адносіны паміж калегамі.

Каментары2

  • вымова
    18.08.2025
    Скібідзі? Хіба скібіді.
  • .
    18.08.2025
    Можа быць "скібіды". У запазычаннях звычайна няма дзекання. "Дыялог", "дыяметр", "дыплом".
    Кажу ж, трэба артыкул "Дзік-пік або дык-пік?" Каб не блыталі х. з жывёлай.

Цяпер чытаюць

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Усе навіны →
Усе навіны

«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25

«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу32

«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію9

Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13

У Смаргоні з'явіўся першы ў Беларусі «яйкамат»7

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька1

Эканоміка Беларусі перастала расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць