Здарэнні22

У Магілёўскай вобласці жанчыны трапілі ў бальніцу пасля падпольных уколаў прыгажосці

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз расследуе выпадкі ўскладненняў пасля правядзення касметалагічных працэдур у хатніх умовах. За апошні час у ведамства паступіла некалькі матэрыялаў аб няўдалых касметычных умяшаннях.

Фота: vecteezy.com

Адна з пацярпелых зрабіла ін’екцыі ботаксу ў вобласць твару і шыі ў майстра на даму. Праз некалькі дзён у жанчыны з’явілася цяжкасць пры глытанні, слабасць цягліц, дрыжыкі і выяўленая стомленасць.

Першапачаткова яна спрабавала лячыцца самастойна, але стан пагоршыўся — узніклі праблемы з дыханнем.

Жанчыну шпіталізавалі з дыягназам «ацёк Квінке», яна правяла больш за два тыдні ў стацыянары. Нават праз два з паловай месяцы яна працягвала скардзіцца на болі ў цягліцах і моцную стомленасць.

З падобнымі сімптомамі да медыкаў звярнулася яшчэ адна жыхарка рэгіёна. Пасля ўколаў у яе развіўся моцны ацёк павекаў, парушыўся зрок, з’явіліся галавакружэнне, аняменне языка і цяжкасці з маўленнем.

Судовыя эксперты адзначылі, што ў абодвух выпадках назіралася міястэнічная рэакцыя — празмернае паслабленне цягліц. Аднак дакладную прычыну ўскладненняў вызначыць не ўдалося. Яна магла быць выклікана як медыцынскімі працэдурамі, так і спадчыннымі, інфекцыйна-таксічнымі або хранічнымі фактарамі.

Па фактах здарэнняў вядзецца праверка.

Каментары2

  • Жвір
    18.08.2025
    Жах! што жанчыны зь сябе робяць...
  • у
    18.08.2025
    уколы не прыгажосці, а уродства

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды26

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»18

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага61

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць