Аўто77

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі

Чытач расказаў Onlíner, што стаў відавочцам дзіўнай сітуацыі на Лагойскім тракце ў Мінску. Напярэймы патоку, які рухаўся на хуткасці, літаральна пад колы аўтамабіляў выбег чалавек. За ім на дарогу выскачылі людзі ў амуніцыі. 

Вадзіцелі сталі тармазіць, і гэта прывяло да спадарожнага сутыкнення двух аўто.

Чалавек пабег далей, у бок парка. Яго пераследвалі людзі ў амуніцыі.

Інцыдэнт адбыўся 9 жніўня каля 17:40 у раёне скрыжавання Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка. Хто ўцякаў і чаму яго даганялі, пакуль невядома. Гэтыя людзі накіраваліся ў бок дыспетчарскай станцыі трамваяў і Полацкага парка.

А вось з абставінамі ДТЗ усё зразумела па відэа: вадзіцель Volvo ўбачыў пешахода і ўжыў экстраннае тармажэнне, каб яго не збіць. Атрымалася, і гэта само па сабе можна лічыць цудоўным выратаваннем.

Кіроўца, які рухаўся за Volvo (ці то Geely, ці то Belgee) таксама тармазіў, але сутыкнення двух аўто пазбегнуць не ўдалося. Зрэшты, удар не выглядаў такім ужо моцным.

— Я не ўбачыў, ці дагналі таго чалавека. Вядома, вельмі цікава, чым усё скончылася, — распавёў відавочца. — А кіроўцу я пераслаў запіс з рэгістратара.

Каментары7

  • Вася
    22.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • нави
    22.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • чалавек з ружжом
    22.08.2025
    Паляванне на людзей у РБ дазволілі раней, чым на мядзведзяў.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць