Грамадства4242

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу

Маладая маці адказала незадаволеным — але атрымала новую хвалю крытыкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Беларуска Юлія Зданевіч у тыктоку падзялілася болем. Яна вырашыла пагаварыць пра хейт, з якім сутыкаюцца маладыя маці праз фінансавую дапамогу на дзіця да трох гадоў.

— Дэкрэтніцы ў Беларусі атрымліваюць больш за тых, хто ходзіць на працу. Гэта смешна! Вы сапраўды думаеце, што мы сядзім дома, нічога не робім, загараем, увогуле ніяк не займаемся дзецьмі і атрымліваем больш за вас? Вы глыбока памыляецеся. Ты свой заробак траціў на сябе, а тут табе трэба яшчэ і забяспечыць дзіця. Купіць памперсы, сумесі, адзенне — таму што дзеці з яго вырастаюць кожныя пару месяцаў. І гэта каштуе вельмі нятанна, паверце.

Тым, хто думае, што быць у дэкрэце прасцей, чым хадзіць на працу, Юлія раіць нарадзіць — і тады «нічога не рабіць і атрымліваць больш грошай, чым на працы».

@julijazdanschik Если не хочешь работать и получать больше, иди в декрет У нас (декретниц) правда хорошие детские спасибо за это нашему Государству. Но говорить, что в декрете легко, да еще и платят больше, чем тебе, идиотизм. Кто на что учился, как говорится #декрет #Беларусь #пособие #беременность #многодетные #работа #реки ♬ оригинальный звук - julija-zdanschik

Пра якую ж суму ідзе гаворка? Сёлета з 1 жніўня ў Беларусі павысілі выплаты на дзіця да трох гадоў. Цяпер яны складаюць 931,91 рубля на першае дзіця і 1065,04 рубля на другое і наступных дзяцей на месяц.

Ролік атрымаўся рэзанансным. Ён набраў каля 220 тысяч праглядаў і выклікаў дыскусію амаль на 2500 каментароў. Высветлілася, што шмат хто сапраўды лічыць выплаты на дзяцей «шалёнымі».

У асобную катэгорыю можна вылучыць тых, хто прытрымліваецца пазіцыі «раней такога не было — і выжылі»: «Мае дочкі 1998 і 2002 гадоў нараджэння. Цяпер з жахам згадваю, як мы выжылі», «Сын 2008 года, дэкрэтных хапала толькі на памперсы ды сумесь, і тое на два тыдні», «У мяне таксама двое дзяцей, таксама была ў дэкрэце два разы па паўтара гады. Мне дэкрэтных плацілі столькі, што не хапала на «Белакт», а цяпер дэкрэтныя касмічныя».

Актыўна далучыліся і тыя, хто дзяцей гадаваў яшчэ ў Савецкім Саюзе: «У 70-х гадах не было ніякіх даплат. 56 дзён пасляродавыя — і да года ў адпачынку за свой кошт. У год, калі пашанцуе, дзіця ў яслі, сама на працу. Памперсаў не было. Паласкалі пялёнкі каля калонкі на вуліцы. У любое надвор'е. І не нылі. А цяпер вам ну вельмі цяжка».

Некаторыя з каментатараў нават заклікалі адмяніць фінансавую дапамогу маладым мамам, бо лічаць, што для кагосьці нараджэнне дзяцей ператварылася ў заробак.

Трэба адзначыць, што пры ўсім аптымізме каментатараў рэальная дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі цяпер даволі складаная: летась смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць.

Эксперты прагназуюць, што калі сітуацыя не зменіцца, то да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца ўсяго 3 мільёны чалавек.

Галасы тых, хто лічыць дапамогу ад дзяржавы не такой ужо касмічнай, гучалі не вельмі актыўна: «Зарплата да дэкрэтнага адпачынку была ў два разы большай, чым дэкрэтныя. Калі б не зарплата мужа, не разумею, як на дапамогу выжыць», «Насамрэч дэкрэтныя невялікія. Фактычна дэкрэтныя павінны быць прывязаныя да заробкаў да цяжарнасці».

Былі і тыя, хто не разумее агульнага абурэння: «Канечне, на сёння гэта нікчэмная сума. На выжыванне! З сённяшнімі цэнамі павінна быць 2000 хаця б! Гэта сума на дваіх — на дзіця і маму. Добра, калі тата добра зарабляе! Вось таму і не хоча моладзь асабліва нараджаць».

Некаторыя жанчыны спрабавалі растлумачыць, што да нараджэння дзіцяці працавалі шмат гадоў: «Вельмі смешна, калі за выплаты дзякуюць дзяржаве. Гэтыя выплаты — падаткі грамадзян, якія працуюць».

Дарэчы, беларуская прапаганда вельмі любіць расказваць, як усё дрэнна з фінансавай дапамогай бацькам у Еўропе. Забыўшыся на тое, што сітуацыя ў краінах Еўропы вельмі розная. Напрыклад, у суседняй Літве жанчына можа сама выбіраць, на колькі пойдзе ў дэкрэтны адпачынак — дзяржава гатовая аплачваць да 24 месяцаў. Памер выплат прывязаны да памеру заробкаў да нараджэння дзіцяці.

Пры гэтым, у Літве жанчыны працягваюць атрымліваць фінансавую дапамогу ажно да 18 гадоў дзіцяці (а калі яно працягвае вучыцца, то максімум да 23 гадоў). Цяпер памер гэтых штомесячных выплат на адно дзіця складае каля 122 еўра.

Каментары42

  • маладых жанчын
    22.08.2025
    што жадаюць падвысіць свае даходы
    запрашаю на прыватныя кансультацыі
    хутка, гарантыя выніку.
  • гэта
    22.08.2025
    гэта не выплаты на дзяцей вялікія, а зарплаты маленькія
  • а чаму
    22.08.2025
    а чаму не абураюцца пенсіямі і адстаўнікоў? здаровых ілбоў, якія на пенсію ідуць у 45, палец а палец не ўдарыўшы

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць