Грамадства88

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай

Кіраўнік ініцыятывы ByHelp пракаментаваў сцвярджэнні Сяргея Ціханоўскага аб тым, што нібыта існуе відэазапіс, які пацвярджае знаходжанне Анжалікі Мельнікавай на волі. Па словах Аляксея Лявончыка, яму сапраўды дасылаюць такія відэа, але ўсе яны альбо фэйкі, альбо трохсекундныя відэа, якія немагчыма верыфікаваць.

Рэдакцыя Reform.news звярнулася да Аляксея Лявончыка з просьбай пракаментаваць заяву Сяргея Ціханоўскага аб існаванні відэа, якое даказвае знаходжанне на волі зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады. Ціханоўскі сцвярджаў, што аўтары відэа хочуць атрымаць узнагароду за доказ.

«Мельнікава, грошы… Сябры, не ведаю. Я з Мельнікавай не знаёмы, якія грошы таксама не ведаю. Але я магу сказаць, што да мяне хлопцы звярнуліся, паказвалі відэа, што Мельнікава на волі, нейкі там чалавек абяцаў 20 000 ці то еўра, ці што за інфармацыю пра Мельнікаву. Два тыдні ён маўчыць, мне ліставанне скідалі. Калі ён адмаўляецца ад сваіх слоў, гэты чалавек, не гатовы плаціць за інфармацыю, якую ён кажа — 20 000. Я не памятаю нават прозвішча. Калі адмаўляецца, значыць, давядзецца апублікаваць гэта відэа і гэтыя перамовы. Чалавек проста не адказвае за свае словы. Можа, яму і не трэба. Яны і так ведаюць, дзе Мельнікава і дзе грошы. Я не ведаю. У мяне пра гэта не пытайцеся. Я, адно што, магу гэтае пытанне трымаць на кантролі», — заявіў 18 жніўня ў сваім стрыме на Youtube Сяргей Ціханоўскі.

Аляксей Лявончык пацвердзіў, што атрымлівае розныя відэа з удзелам Мельнікавай.

«Нам дасылаюць кучу відэа, але большая частка з іх — гэта мантаж старызны. Я рэагую толькі ў тых выпадках, калі лічу, што магу адназначна пацвердзіць хаця б нейкую перспектыўнасць і сапраўднасць. Некаторыя хочуць грошы наперад, а відэа потым», — патлумачыў кіраўнік ByHelp.

На думку Лявончыка, аўтары такіх відэа павінны прыкласці намаганні.

«Калі ў людзей ёсць сапраўднае відэа, фота ці нешта яшчэ, яны павінны самі даказаць яго сапраўднасць — ну ці хаця б даць мне дастаткова фактуры для праверкі. Пакуль ніхто з тых, хто нешта дасылаў, гэтага не зрабіў», — сказаў актывіст.

Ён пацвердзіў, што на яго выходзілі людзі (яны спасылаліся на Ціханоўскага), якія спрабавалі прадаць фота і відэа, на якіх нібыта — Мельнікава пасля знікнення.

«Мне не дасылалі нічога, на падставе чаго можна было б хаця б з мінімальнай ступенню ўпэўненасці сцвярджаць, што Мельнікава знаходзіцца ў Беларусі. Пакуль што мне дасылалі або мантаж старызны, або адкрытыя фейкі, або зусім кароткія кліпы, або слоўныя сцвярджэнні аб тым, што такія відэа існуюць», — распавёў Аляксей.

Аляксей Лявончык яшчэ раз нагадаў умовы, пры якіх будзе выплачана ўзнагароджанне за інфармацыю аб Мельнікавай.

«Нагадваю таксама, што ўзнагарода можа быць выплачаная толькі і выключна за матэрыялы, якія можна праверыць і якія дакладна пацвярджаюць, дзе знаходзіцца Мельнікава ў апошні час. Сам па сабе факт наяўнасці матэрыялаў, дзе фігуруе Мельнікава, але якія немагчыма верыфікаваць, не стане падставай для выплаты ўзнагароды. Давер — штука ўзаемная», — рэзюмаваў ён.

Раней заснавальнік BY_HELP Аляксей Лявончык аб'явіў збор на ўзнагароду за дакладную інфармацыю аб лёсе зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Па ягоных словах, ён дамовіўся з донарам, які падвоіць любую суму ўзнагароды, сабраную беларусамі. На дадзены момант сума ўзнагароджання складае 10 000 еўра.

Каментары8

  • Янка
    22.08.2025
    Калі б пра Мельнікаву сапраўды было высвятлена нешта сапраўднае - гэта ўжо стала бы вядомым.
  • цырк
    22.08.2025
    Лявончык ужо перамог фашызм у Польшчы пра які так шмат пісаў ці яшчэ змагаецца?
  • Ns
    22.08.2025
    Так норвежцы же рекомендовали прекратить сотрудничество с Леончиком

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча29

Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!2

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць