Свет

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг даў інтэрв'ю Bild. Ён перакананы, што ваенная аперацыя супраць ядзернай праграмы Іран была адзіным слушным рашэннем.

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг. Фота: Heinz-Peter Bader / AP Photo

«Мы павінны былі ліквідаваць гэтую пагрозу, і менавіта гэтым мы займаемся. Мы з поўнай упэўненасцю ведаем, што Іран падышоў да парога [стварэння ядзернай бомбы] і быў вельмі блізка. Ён узбагаціў уран да 60% — а гэта не можа быць для чаго-небудзь іншага, акрамя як для распрацоўкі зброі. […] Мы ліквідуем гэтую пагрозу, перш чым яна выбухне».

Ці можа палітычная кар'ера прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху быць сапраўднай матывацыяй удараў па Іране?

Герцаг, раней галоўны палітычны канкурэнт Нетаньяху, рашуча пярэчыць:

«Гэта поўная лухта, таму што ўся ізраільская сістэма бяспекі, якая часам спрачаецца з Нетаньяху, цалкам падтрымала гэтае рашэнне. І я кажу гэта выразна: уся ізраільская палітыка стаіць за гэтым рашэннем. Я таксама цалкам яго падтрымліваю».

Ці дапаможа Дональд Трамп Ізраілю знішчыць ядзерныя аб'екты Ірана?

«Мы не ведаем нічога, чаго не ведалі б і вы. Мы падкрэсліваем, што гэта рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. […] Мы вельмі асцярожныя ў сваіх выказваннях, таму што разумеем дэбаты ў Амерыцы і верым, што прэзідэнт Трамп сам валодае мудрасцю, здольнасцямі і выразным разуменнем сітуацыі», — кажа Герцаг.

У той жа час прэзідэнт падкрэслівае, што цяпер ёсць «рэдкая магчымасць ліквідаваць пагрозу, якая дзесяцігоддзямі навісала над усім светам».

Ці хоча Ізраіль забіць аяталу і зрынуць мул?

«У нас няма мэты ў дачыненні да Хаменеі і няма мэты змены рэжыму. Але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі, які пойдзе на карысць іранскаму народу».

Гэтыя словы Герцага часткова супярэчаць выказванням міністра абароны Ісраэля Каца, які абвясціў забойства іранскага дыктатара Алі Хаменеі ваеннай мэтай.

«Людзі павінны прачнуцца!»

Напрыканцы Герцаг заклікаў свет да падтрымкі Ізраіля: «Людзі павінны прачнуцца, сустрэцца з рэаліямі» і прызнаць пагрозу ісламісцкіх дзяржаў і арганізацый.

«Свет павінен нас падтрымаць, — сказаў прэзідэнт. — У інтарэсах сваёй жа бяспекі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць