Грамадства1111

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла

«Этычны блогер» Леначка Лукашык зрабіла агляд крамы МУС і выклікала абурэнне ў каментарах.

Скрыншот: lukashik_lenochka / Instagram

Папулярная блогерка з Гродна Леначка Лукашык наведала краму «Едін», якая адкрылася ў тэставым рэжыме. У ёй прадаюць тавары, зробленыя на прадпрыемствах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Блогерка прарэкламавала асартымент:

«Тут можна знайсці прадукцыю для сада і дома, разнастайную мэблю, сувеніры, тэкстыль, розныя карціны і прадметы інтэр’еру».

Дзяўчына падкрэсліла, што ўся прадукцыя — ручной работы.

Афіцыйнае адкрыццё крамы запланавана на наступны тыдзень.

У каментарыях пад ролікам пачалі абурацца.

«Вельмі этычная рэклама рабскай працы. Цяпер бы рэкламаваць такое ў краіне, дзе агромністая колькасць палітзняволеных», — пішуць.

«Ну то бок, тавары, зробленыя ў тым ліку і рукамі палітзняволеных», — гучыць адзін з самых упадабаных каментароў.

«Зусім ужо? Гэта, у тым ліку, тавары, якія робяцца палітычнымі зняволенымі рэжыму Лукашэнкі», — абураецца іншы каментатар.

«За гэтымі таварамі — пакуты і рабская праца людзей, якіх улада кінула за краты за іх погляды. Рэкламаваць такое — амаральна».

Скрыншот: lukashik_lenochka / Instagram

Каментар, які набраў найбольшую колькасць падабаек, гучыць так:

«Рэклама прадукцыі, якую вырабляюць зняволеныя. Зарплата зняволеных — прыкладна 0,5 даляра ў дзень. Гэта рабская праца. Рабства ў XXI стагоддзі. Неэтычна рэкламаваць такую прадукцыю — гэта амаральна».

Аўтарка каментара таксама напісала, што даслала скаргу ў Instagram на гэтае відэа і заклікала іншых зрабіць тое самае.

«Ручная праца? Чым гэтая праца адрозніваецца ад працы ў нямецкіх канцлагерах?» — задаецца пытаннямі яшчэ адзін карыстальнік.

Некаторыя напісалі, што для блогеркі грошы не пахнуць, а «пераабувацца» будзе складана.

Сама Лукашык у апісанні сябе акрэслівае як «этычны блогер».

На момант падрыхтоўкі матэрыялу толькі адна каментатарка падтрымала блогерку і сам факт працы вязняў.

Хто такая Леначка Лукашык?

Леначка Лукашык — 33‑гадовая гродзенка з амаль 17 тысячамі падпісчыкаў у Instagram. Блог яна вядзе ўжо каля 10 гадоў, за якія паспела папрацаваць у розных сферах.

Лукашык 9 гадоў адпрацавала тэхнікам-інжынерам у гродзенскім вадаканале, 3,5 года — офіс-менеджарам у ІТ-кампаніі. Цяпер жа прасоўвае два рэстараны.

Каментары11

  • Самы чэсны
    15.06.2025
    Самый эцічный цюрэмный дворык. Фэйспалм...
  • Леночкой в 33 быть...)
    15.06.2025
    Леночкой можно быть в 19.
    В 33 ты Ленища.
    Продвигать изделия рабов 21 века...
    Ленища - ты позор Беларуси!
  • Этыка жыхаркі ДіНА
    15.06.2025
    Вось такія леначкі ў 30-я займалі кватэры рэпрэсаваных, у 40-я выносілі рэчы з дамоў ахвяр Халакосту ці хваліліся перад суседкамі новенькімі скуранымі абажурамі... Павага людзям за рэакцыю на гэтую ####.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто5

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі24

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць