Каханне і сэкс1414

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі

Вікторыя Аль Алі кардынальна змяніла стыль у адзенні дзеля каханага. А муж-мусульманін для яе можа выпіць стопку самагонкі.

Вікторыя Аль Алі з мужам. Тут і далей фота з яе сацсетак

26-гадовая Вікторыя Аль Алі працуе ў дзяржаўным інфармацыйным агенцтве «Мінск-Навіны». Яна загадчыца аддзела навін, намесніца галоўнага рэдактара.

Вікторыя актыўна ўдзельнічае ў розных прапагандысцкіх мерапрыемствах, цытуе Лукашэнку, а таксама ездзіць чытаць лекцыі па прасоўванні ў сацыяльных сетках у Інстытут дзяржслужбы Акадэміі кіравання. Кажа, што гарыць тым, каб ва ўсіх чыноўнікаў былі сацсеткі для камунікацыі з простымі людзьмі.

Але пры гэтым і крытыкаваць дзяржаўныя СМІ дзяўчына не баіцца. Так у адным з допісаў у інстаграме яна прызналася, што неяк прачытала ўсе выпускі газеты «Мінскі кур’ер» (яе выдаюць якраз «Мінск-Навіны») за месяц — і нічога не спадабалася.

Яна паспрабавала пачытаць іншую дзяржаўную прэсу — «СБ. Беларусь сегодня», «7 дней», «Народную газету», але засталася расчараванай: «Прагартала і вока не зачапілася ні за адну назву. Гэта сумна. Ці то я такая далёкая ад іх стылю і тэматык, ці то прэса ў 21 стагоддзі ідзе кудысьці не туды».

Вікторыя спрабуе сябе і ў якасці блогеркі. Падпісчыкаў у яе сацсетках не шмат. Затое цікавыя гісторыі сустракаюцца. Напрыклад, дзяўчына распавяла, што ў працоўным чаце «Мінск-Навін», дзе сабраныя кіраўнікі, нельга адказваць калегам «дзякуй».

Вікторыя спачатку не зразумела, чаму іншыя ўдзельнікі чата рэагуюць на нейкую інфармацыю словам «прынята». Ёй яно не вельмі падабалася. Як ветлівая дзяўчына, Вікторыя проста дзякавала калегам — працягвалася гэта нядоўга.

«Аднойчы мне патэлефанавалі і сур'ёзным голасам сказалі:

— Вікторыя, у працоўным чаце не пішуць «дзякуй». Трэба адказваць «прынята».

Чалавек гэты быў вышэйстаячы і, канечне ж, аўтарытэтны».

Восенню 2022 года Вікторыя пабралася шлюбам з Насерам Аль Алі. Яе абраннік быў значна старэйшы за нявесту. Насер — сірыец, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. Вікторыя распавядала, што мужчына займаецца бізнэсам, яму належаць кафэ з аўтарскімі дэсертамі Dipndip, а таксама чайхана «Ташкент» у Мінску.

Гэта не адзіная сфера, якая цікавіць Насера Аль Алі. Дзяўчына згадвала таксама, што ў 2023 годзе засталася без асноўнай працы. Тады, не знайшоўшы варыянта, які б задаволіў, Вікторыя прайшла курсы манікюру і паспрабавала працаваць у салоне мужа. Але ў выніку справы не пайшлі, салон зачынілі.

Якраз цяпер Вікторыя спрабуе за 80 дзён стварыць у Беларусі глянцавы фэшн-часопіс, бо са школы марыла стаць беларускай Ганнай Вінтур (гэта галоўная рэдактарка часопіса Vogue з 1988 года). Першы нумар ужо вярстаецца, ён выйдзе накладам усяго 100 экзэмпляраў. Кажа, што ўсё «за свае грошы». Яна падлічыла, што толькі за друк аднаго асобніка часопіса прыйдзецца заплаціць 45-50 рублёў. А яшчэ ж трэба плаціць журналістам, фатографам, дызайнерам…

Муж Вікторыі — мусульманін. Дзяўчына прызнаецца, што быць замужам за замежнікам і чалавекам іншай веры — не самая простая рэч. Ёй прыйшлося пасталець і перагледзець былыя каштоўнасці.

Калі маладая дзяўчына пазнаёмілася з будучым мужам, у яе гардэробе было шмат міні-сукенак, рэчаў з глыбокім дэкальтэ ці разрэзамі на сцёгнах. Вікторыя прызнае: у той час яе стыль быў даволі правакацыйным.

Дзеля каханага ёй прыйшлося змяніцца: «Ён з арабскай краіны, мусульманін. Нашы звычкі ў адзенні, у прыватнасці, свабода, чужыя».

Гэтыя нюансы пара абмеркавала праз паўгода пасля таго, як пачала сустракацца. Вікторыя паабяцала, што, выходзячы з дому, будзе прыкрываць калені, плечы і сцёгны. І ў цэлым яе стыль павінен быў стаць больш стрыманым, але не бляклым.

Дзяўчына кажа, што не доўга думала і пагадзілася на такія ўмовы, бо паважае рэлігію і звычаі свайго абранніка. Пасля таго рашэння яе жыццё змянілася: «Быў перыяд, калі я зусім не ведала, што насіць, і запусціла сябе. Каб змяніць ранейшыя каштоўнасці і бачанне свету, спатрэбілася больш за год».

Цяпер Вікторыя кажа, што сітуацыя яе задавальняе: яна стварае новы вобраз і знаёміцца з «сабой сапраўднай». Муж, па словах дзяўчыны, таксама з павагай ставіцца да яе традыцый. У якасці прыкладу прыводзіць тое, што Насер ходзіць у лазню і можа выпіць стопку самагонкі за сталом са сваякамі.

Каментары14

  • Не завидую, не завидую
    06.06.2025
    Хорошо, конечно, мужик устроился. Он молодую жену заставил гардероб сменить. И сам для любимой на жертвы готов - водки бахнуть может! Виктория, вас где-то надурили, но где?
  • Сонейка
    06.06.2025
    Цікавыя, канешне, правілы камунікацыі ў "Мінск-Навінах". Дзякуй, што падзяліліся
  • Влад
    06.06.2025
    Кто эти люди? Зачем нам о ни знать?

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць