Грамадства11

У гістарычным цэнтры Гродна разбурылі яшчэ два старыя дамы

На дарэвалюцыйных будынках збіраліся разабраць аварыйныя ўчасткі сцен, а ў выніку адзін з фасадаў абрынуўся цалкам.

Развал цэглы на месцы здарэння. Фота: NewGrodno.By

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Urban Hrodna.

Дамы 31 і 33 па Вялікай Траецкай вуліцы, пабудаваныя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, выкупілі ў 2022 годзе. Новы ўласнік, гродзенская фірма «ФрутПак», збіралася адкрыць у іх рэстаран са сцэнай для канцэртаў, а ў падвале — пякарню.

Паводле дакументацыі, распрацаванай мясцовай будаўнічай фірмай «АРС Дэко», дзе пасаду намесніцы дырэктара займае былая галоўная архітэктар Гродна Вольга Барэйка, будынкі былі ў аварыйным стане, у іх быццам бы практычна адсутнічалі падмуркі.

Разборка сцен дамоў 31 і 33 па Вялікай Траецкай вуліцы. Фота: Urban Hrodna
Дамы па Вялікай Траецкай вуліцы пасля абвальвання фасада. Фота: Urban Hrodna

У час рэканструкцыі збіраліся іх аб'яднаць і аднавіць гістарычнае аблічча — дэталі дэкору, страчаныя ў савецкі час, балконы, устанавіць драўляныя дзверы і вітрыны, а таксама вярнуць брамы, якія вялі з двара на вуліцу. Аварыйныя ўчасткі сцен павінны былі дэмантаваць і аднавіць з захаваннем габарытаў і вонкавага выгляду з «роднай» керамічнай цэглы.

Рэканструкцыя пачалася ў 2025 годзе, але ўжо пасля пачатку разборкі сцен дамоў фасад дома № 31 раніцай 2 чэрвеня цалкам абваліўся. Цэгла прабіла агароджу будоўлі і рассыпалася на праезную частку. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. 

Дамы 31 і 33 па Вялікай Траецкай вуліцы да пачатку рэканструкцыі. Фота: Вячэрні Гродна
Праектнае рашэнне фасадаў паводле матэрыялаў з грамадскага абмеркавання.

Гэта нярэдкі выпадак, калі ў час рэканструкцыі, выпадкова, а менавіта праз адсутнасць нармальнага ўмацавання ненадзейных канструкцый, разбураецца больш, чым прадугледжана па праекце. Гэтая прыкрая сітуацыя робіць рэканструкцыю больш таннай і простай для заказчыка, праекціроўшчыкаў і падрадчыкаў.

Таксама звяртае на сябе ўвагу тое, што такія гарады як Гродна і Брэст апанавала эпідэмія аварыйных гістарычных будынкаў, якія быццам не маюць аніякіх падмуркаў, паказваюць знос канструкцый пад 100% і, адпаведна, з'яўляюцца аварыйнымі, але прастаялі больш за стагоддзе і не мелі ніякіх знешніх прыкмет разбурэння аж да таго моманту, як іх не пачалі «рэканструяваць», разбіраючы да падмуркаў.

Каментары1

  • Ноўнэйм
    04.06.2025
    Манкурты без сумлення. Думкі пра грошы - больш нічога ў галовах.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць