Грамадства

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

Бізнэсмен фармальна змяншае свой удзел у аперацыйным кіраванні EPAM, пры гэтым атрымлівае права ўмяшання ў справы кампаніі, будучы на пазіцыі executive chairman у дырэктарскай радзе. Гэта падобна да фінта для амерыканскага рынку. 

Аркадзь Добкін

Замена Аркадзя Добкіна на Балажа Фееша на чале ЕРАМ адбываецца на фоне драматычнага прасядання акцый кампаніі, якія з пачатку года страцілі ў цане 30,5%. Хоць ЕРАМ паказвае нармальныя, нават троху вышэй за планаваныя, фінансавыя вынікі, прагназісты і аналітыкі амерыканскага фінансавага рынку ў асноўным чакаюць далейшага падзення каціровак кампаніі. 

Сёння адна акцыя ЕРАМ каштуе $159 — гэта ўзровень лютага 2019 года, у той час як многія іншыя тэхналагічныя лідары амерыканскага рынку за гэтыя гады кратна памножылі свае ацэнкі на рынку.

У гэтых умовах адбылася замена СЕО — непасрэднага аперацыйнага кіраўніка кампаніі.

Канечне, магчыма, што Аркадзь Добкін проста стаміўся ад аперацыйнага кіравання кампаніяй і вырашыў засяродзіцца на стратэгічных пытаннях. З іншага боку, вельмі імаверна, што шматгадовага кіраўніка кампаніі Добкіна «пара было» звольніць пад ціскам мажарытарных акцыянераў, каб палепшыць пазіцыі ЕРАМ на фондавым рынку (самому Добкіну належыць невялікая частка акцый кампаніі, сам ён, як і мажарытарыі, таксама ад пачатку года «пабяднеў» на 30%).

Калі верыць сайту EPAM, Аркадзь Добкін да таго ж быў Chairman of the Board — кіраўніком дырэктарскай рады з нагляднай функцыяй. Цяпер жа, пасля сваёй адстаўкі з пасады СЕО, сама назва пасады ў дырэктарскай радзе стала гучаць іначай. У прэс-рэлізе сказана, што Аркадзь Добкін стане executive chairman. Гэта азначае, што ў яго не знікае права на ўмяшальніцтва ў аперацыйныя справы кампаніі. 

Топ-менеджараў кампаніі здымае і прызначае дырэктарская рада, куды трымальнікі акцый прызначаюць сваіх прадстаўнікоў. Па сутнасці Добкін звольніў сам сябе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?2

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць