Грамадства99

Аркадзь Добкін пакідае пасаду CEO EPAM

Кампанія EPAM абвясціла пра змену кіраўніцтва. Аркадзь Добкін пакідае пасаду CEO, сказана ў прэс-рэлізе кампаніі.

Заснавальнік і шматгадовы кіраўнік міжнароднай IT-кампаніі EPAM Systems Аркадзь Добкін пакідае пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара (CEO). Гэта азначае завяршэнне цэлай эпохі для кампаніі, якую ён узначальваў з моманту яе заснавання ў 1993 годзе.

З 1 верасня ён пяройдзе на пасаду выканаўчага старшыні. Добкін «засяродзіцца на прасоўванні стратэгічных ініцыятыў і падтрымцы бесперапыннасці місіі EPAM, паколькі кампанія ўступае ў наступны этап свайго развіцця», сказана ў прэс-рэлізе. 

Галоўным выканаўчым дырэктарам і прэзідэнтам EPAM стане Балаж Фееш (ён прэзідэнт EPAM па глабальным бізнэсе і дырэктар па даходах).

«На працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў EPAM быў вызначальным праектам у маім прафесійным і асабістым шляху», — прыводзяцца словы Добкіна. «Мы пачыналі з простай веры ў сілу глабальных талентаў і перакананасці ў тым, што праграмнае забеспячэнне можа змяніць свет. Сёння, маючы больш за 61 000 спецыялістаў у больш чым 55 краінах, EPAM узначальвае намаганні па лічбавай трансфармацыі па ўсім свеце і распаўсюджвае свой уплыў на адукацыю, устойлівае развіццё і гуманітарныя ініцыятывы».

У 2025-м гадавы даход кампаніі перавысіў 5 мільярдаў даляраў. 

Каментары9

  • Максим Дизайнер
    08.05.2025
    Аркадий, спасибо вам, что вытащили беларуских крестья и пролетариев в мир высоких технологий!
  • гребущие на галерах салютуют
    08.05.2025
    Максим Дизайнер, невозможно вытащить деревню из беларуского айци, твой пост - лучшее доказательство
  • Эй-Ай Чэрман
    08.05.2025
    А дзе іншы лідар рэвалюцыі з Эпама Максім Баграцоў? Хутка здуўся, а столькі пыхі было!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць