Эканоміка88

EPAM назваў чысты прыбытак за год. Лічба ўражвае

EPAM апублікаваў выніковую фінансавую справаздачу за 2024 год. Даходы кампаніі на фоне стабілізацыі попыту выраслі амаль на 40 мільёнаў даляраў, перавысіўшы самыя аптымістычныя прагнозы.

Сёлета EPAM чакае далейшага росту выручкі, якая можа стаць рэкорднай за апошнія некалькі гадоў, піша Devby.io.

Квартальная выручка — рэкордная за два гады

За мінулы год EPAM атрымаў 4,72 мільярда даляраў выручкі — на 0,8 больш, чым у 2023 годзе. Да гістарычнага рэкорду 2022 года (тады выручка склала 4,82 мільярда даляраў) не хапіла 100 мільёнаў даляраў. 

На працягу мінулага года кампанія пераглядала свой прагноз па выручцы з улікам нестабільнага кліенцкага попыту. У прыватнасці, летам EPAM нават прагназаваў выніковае падзенне выручкі. Па выніках трэцяга квартала кампанія заявіла, што чакае выніковы даход у межах 4,68-4,69 мільярда даляраў.

Выручка EPAM за апошнія пяць гадоў у мільёнах даляраў

Выніковаму росту даходаў дапамог даволі паспяховы чацвёрты квартал. За кастрычнік-снежань EPAM атрымаў амаль 1,25 мільярда даляраў выручкі. Гэта рэкордны квартальны паказчык за апошнія два гады.

Выручка EPAM у 2023-2024 гадах (мільёны даляраў) 

Яшчэ ў лістападзе мінулага года фінансавы дырэктар EPAM Джэйсан Петэрсан заяўляў, што ў чацвёртым квартале рост выручкі працягне стымуляваць попыт у Паўночнай Амерыцы. Таксама ён звяртаў увагу на «пэўную стабільнасць попыту ў Еўропе».

Таксама кампанія адзначала, што фінансавы прагноз на чацвёрты квартал быў зроблены з улікам, у прыватнасці, закрыцця ўгоды па куплі амерыканскай глабальнай кансалтынгавай кампаніі Neoris.

$5+ млрд у 2025?

Пакуль кампанія аптымістычна ацэньвае свае перспектывы ў бягучым годзе. Мяркуючы са справаздачы, EPAM чакае рост выручкі мінімум на 10%. Калі гэтыя прагнозы спраўдзяцца, то выніковая выручка EPAM за год перавысіць 5 мільярдаў даляраў. 

— Мы працягваем павялічваць тэмпы росту. Мяркуем, што 2025 год стане годам пераходнага перыяду, калі кліенты будуць балансаваць паміж арыентацыяй на выдаткі і неабходнасцю паскорыць працэс трансфармацыі і GenAI, — заявіў кіраўнік EPAM Аркадзь Добкін.

Ён дадаў, што EPAM будзе працягваць інвеставаць у каманду, перадавыя тэхналогіі і кансалтынгавыя магчымасці, а таксама ў інтэграцыю кампаній, якія былі набытыя летась. Гэта дазволіць кампаніі павялічваць долю рынку па меры далейшай стабілізацыі попыту. 

Як адзначаецца ў справаздачы, угода з Neoris дапамагла кампаніі пашырыць прысутнасць на рынках Паўночнай Амерыкі і Еўропы, а таксама стварыць новыя магчымасці для кліентаў у Лацінскай Амерыцы і на іспанамоўных і партугаламоўных рынках. 

Таксама кампанія завіла аб завяршэнні ўгоды па набыцці кансалтынгавай кампаніі First Derivative з Паўночнай Ірландыі за 300 млн долараў. «Гэта дазволіла пашырыць кліенцкі партфель у сферы фінансавых паслуг», — адзначылі ў EPAM.

Чысты прыбытак — плюс $37 мільёна

Сумарны чысты прыбытак EPAM па выніках усяго 2024 года вырас амаль на 9%, або на 37,4 мільёна даляраў, і склаў 454,5 мільёна даляраў. 

На чысты прыбытак кампаніі працягваюць аказваць уплыў курсавыя розніцы. За 2023 год страты ад курсавых розніц перавысілі 15 мільёнаў даляраў. Па выніках мінулага года сумарная страта ад курсавых розніц скарацілася ў два разы — да 7 мільёнаў даляраў. 

Таксама на чыстым прыбытку адбіліся льготы, атрыманыя кампаніяй ад даследаванняў і распрацовак у Польшчы:

«Ільготы даюцца ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Прадпрыемствы могуць памяншаць падаткаабкладаную базу за кошт вылікаў па пэўных расходах, уключаючы выдаткі на аплату працы, пры ажыццяўленні інавацыйнай дзейнасці», — заяўляла кампанія. 

Штат супрацоўнікаў EPAM ва ўсіх лакацыях у свеце (тысяч чалавек)

Глабальны штат — плюс 15% за квартал 

Угоды па куплі Neoris і First Derivative, а таксама інвестыцыі ў прыцягненне спецыялістаў, у прыватнасці, у Індыі, Заходняй і Цэнтральнай Азіі, дазволілі EPAM толькі за апошні квартал мінулага года павялічыць глабальны штат адразу на 15%

На канец мінулага года глабальная каманда EPAM налічвала 61,2 тысячы спецыялістаў — рэкорд за апошнія два гады. Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за чацвёрты квартал таксама павялічыўся на 15% — ад 47,8 да 55,1 тысячы.

Каментары8

  • А
    22.02.2025
    Го купляць акцыі!
  • Инфодиверсанты
    22.02.2025
    Напрашивается уточнение - какова доля белорусских филиалов?))) А так, на первый взгляд, кажется, что он по прежнему в РБ и Лукавому статейка с подобным заголовком пойдёт в зачёт...)))
  • Супер-пупер, але якая ад гэта карысць грамадству? CSR?
    22.02.2025
    І сісека яны далі грантаў на нацыянальную культуру? Музыка, літаратура, адукацыйныя курсы, радыё, цік-ток, ютубчык? Сто бакаў за сто новых артыкулаў на Вікі?.. Можа і на нацыянальныя спартовыя таварыствы за мяжой, дзе людзі рыхтуюцца да нацыянальнага войска?

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага8

Пад Гроднам 84‑гадовы мужчына пайшоў у лес, і ўжо тыдзень яго не могуць знайсці

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі8

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

Жыхар Мінска вырасціў у лесе куст канопляў. А пачалося ўсё з корму для папугая1

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць