За выхадныя моцна вырасла колькасць легкавікоў на мяжы Беларусі з Польшчай
Чарга на адзіным даступным на гэтай мяжы пункце пропуску «Брэст — Тэрэспаль» стала даўжэйшай у тры з паловай разы.

Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, 7 красавіка а 10-й гадзіне раніцы на мяжы чакалі ўжо 460 легкавікоў, тады як 4 красавіка ў гэты ж час было толькі 130 машын.
У той жа час перад літоўскім пунктам пропуску «Меднікі» па стане на раніцу 7 красавіка чаргі чакалі ўсяго 20 легкавікоў. А на заезд у Латвію аўтамабільных чэргаў увогуле няма.
Што да грузавога транспарту, то раніцай 7 красавіка ўсяго на выезд у ЕС з Беларусі стаялі 1940 грузавікоў, з якіх найбольшая чарга (590 аўтамабіляў) — перад польскім пунктам «Кукурыкі» (на беларускім баку «Казловічы»).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары