Здарэнні2222

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

Кіроўцу затрымалі на мяжы з Польшчай.

Фота тут і далей: Беларуская мытня

Беларуская мытня паведаміла, што 41-гадовы кіроўца спрабаваў правезці праз беларуска-польскую мяжу і далей транспартаваць у Расію 580 кілаграмаў асабліва магутнага выбуховага рэчыва замежнай вытворчасці (меркавана ЗША).

Мужчына накіроўваўся праз пункт пропуску «Брэст» на Mercedes. На падставе сістэмы аналізу рызык мытнікі накіравалі аўто на сканаванне. На сканаграме ўбачылі нехарактэрныя зацямненні ў падлозе аўтамабіля, а таксама ў сценцы, якая падзяляе грузавы і пасажырскі адсекі.

Далей — паглыблены дагляд, у выніку якога часткова дэмантавалі падлогі і сценкі аўтамабіля. Гэтыя месцы былі цалкам напоўнены тоўстым пластом рэчыва светла-шэрага і светла-жоўтага колеру.

Меркавана, выбуховае рэчыва спрабавалі схаваць, накрыўшы яго вібрашумамізаляцыйнымі лістамі і лістамі ДСП. Каб на яго не зрэагавалі службовыя сабакі, унутраныя краі кузава апрацавалі тэхнічнай змазкай.

Рэчыва вынята з прыцягненнем кампетэнтных спецыялістаў.

Аператыўна праведзеная мытнай лабараторыяй экспертыза пацвердзіла, што выяўленае рэчыва — магутнае брызантнае выбуховае рэчыва пентаэрытрытэтранітрат (ТЭН) агульнай колькасцю больш за 580 кілаграмаў.

Кіроўца затрыманы. На яго (і іншых невыяўленых асоб) завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса. Па ім пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

Каментары22

  • Проста жыхар
    06.04.2025
    Нагадвае гісторыю пра прарыў мяжы ўкраінскімі джыпамі ў 2020-м. Калі ўкраінскі бок запатрабаваў доказы, што аўтамабілі ўехалі з тэрыторыі Украіны, то іх не аказалася.
  • Казка
    06.04.2025
    Свежо поидание - да верится с трудом
  • Беларус
    06.04.2025
    Шкада хлопцаў, што рабілі добрую справу. Але ж зноўку ў тэксце памылка - гаворка аб лукашысцкай мытні, а не беларускай. Калі б яны былі беларусамі - то не заўважылі б груз, бо зразумела для каго ён.

    Жыве Беларусь.
    Слава Украіне.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць