Грамадства66

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»

Аляксандр Азараў разам з паплечнікам з «Байпола» Станіславам Лупаносавым заснавалі 24 сакавіка 2025 года ў Польшчы дэтэктыўнае агенцтва. «Белсат» даведаўся ў Азарава, з якімі запытамі туды можна ісці, ды іншыя падрабязнасці.

Аляксандр Азараў. Фота: ОСЦ

Поўная назва кампаніі — «Agencja detektywistyczna Reks» (Дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»). Журналісты цікавяцца, як прыдумвалася назва. Аляксандр Азараў кажа, гэта першая назва, якая прыйшла ў галаву, да таго ж ёсць станоўчая асацыяцыя з серыялам «Камісар Рэкс».

«Думаю, у такой справе першае, што прыйдзе на думку, — заўсёды правільнае будзе», — адзначае суразмоўца.

Дзейнасць кампаніі акрэсленая як дэтэктыўная. Гэта азначае даволі шырокі спектр паслуг. Кампанія можа выкрываць праслухоўванне ў памяшканнях, аўтамабілях і тэлефонах, кансультаваць у галіне бяспекі, прадаваць і здаваць у арэнду спецтэхніку, дзеліцца суразмоўца.

«Магчымы збор доказаў па крымінальных і грамадзянскіх справах, праверка інфармацыі, розных фактаў, пошук людзей, у тым ліку родных і продкаў. Будзем займацца і праверкай бізнес-партнёраў і патэнцыйных працаўнікоў. Яшчэ можам зрабіць абследаванне мясцовасці. У нашыя кампетэнцыі ўваходзяць і сямейна-шлюбныя справы, звязаныя з выкрыццём здрады ці апекай над дзецьмі», — працягвае суразмоўца.

Калі нас цікавіць нешта з пераліку, хоць праверка другой палавінкі, хоць бізнес-партнёра — Аляксандр Азараў запрашае карыстацца паслугамі, але іх выкананне магчымае толькі пасля заключэння афіцыйнай дамовы, падкрэслівае ён.

Ідэя адкрыць дэтэктыўнае агенцтва прыйшла таму, што большасць людзей у «Байполе» з’яўляюцца спецыялістамі ў акрэсленых справах, працягвае Азараў.

«Попыт мы яшчэ не вывучалі, але спадзяёмся, што праца ў нас будзе, бо мы першая падобная беларуская кампанія ў Польшчы, якая да таго ж можа аказваць паслугі на расейскай мове. У Польшчы мільёны ўкраінцаў і каля 300 тысяч беларусаў. Гэтыя людзі таксама патрабуюць паслуг», — расказвае ён.

Пакуль арганізацыя толькі зарэгістравалася, таму справаў, якія былі б у працы і пра якія можна было б расказаць, яшчэ няма. Таксама не з’явілася сацсетак ці сайту кампаніі.

«Было шмат адміністрацыйнай працы, каб арганізаваць дзейнасць. Гэта [рэгістрацыю. — Заўв. рэд.] заўважылі СМІ і надрукавалі гэтую інфармацыю. Дзейнасць яшчэ не пачалася, але мы можам браць на працу людзей, якія маюць досвед у правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў», — кажа Азараў.

Пакуль праца не пачалася, то і прайс-ліст не складалі, таму, колькі будуць каштаваць паслугі беларускіх дэтэктываў у Польшчы, суразмоўца сказаць не можа.

Каментары6

  • даведка
    27.03.2025
    Лупоносов и Азаров будут заниматься детективной деятельностью, жена полы мыть.
  • даведка
    27.03.2025
    Пожелаем им, чтобы зарабатывали в 10 раз больше в Польше, чем в ГУБОПиК.
  • Reks
    27.03.2025
    даведка, депутату ВС Анатолию Л. стоит помалкивать. Ишь, ты "даведка".

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць