Грамадства

Гомельская журналістка, якая працавала ў Беларусі да апошняга, з’ехала з Беларусі праз размову ў КДБ

Пры дапамозе BYSOL гомельская журналістка Ксенія Чындарава пакінула Беларусь, піша Андрэй Стрыжак.

Ксенія да апошняга жыла ў Гомелі і працавала ў выданні «Штодзень».

Праблемы пачаліся з восені 2024 года. Спачатку давялося наведаць аддзел па кібербяспецы ў міліцыі. Потым яе затрымалі ў студзені гэтага года на польскай мяжы. Выклікалі на агляд, праверылі тэлефон і знайшлі нейкія лайкі. Праз некалькі дзён у ізалятары быў суд. Прысудзілі штраф, які аплаціла.

«Спачатку склалася ўражанне, што затрымалі выпадкова. Але я адразу вырашыла, што з адміністратыўным артыкулам заставацца ў Беларусі небяспечна. Вырашыла з’ехаць, але планава, каб закрыць усе справы. Праўда, прыйшлося рабіць усё інакш, бо праз некалькі тыдняў на размову «запрасіла» КДБ. Пагражалі зняволеннем, расправай над роднымі — тут усё стандартна. Выйшла адтуль у стане глыбокага шоку. Зразумела, што трэба з’язджаць неадкладна», — распавядае Ксенія.

Дзяўчына пры ад’ездзе брала з сабой мінімум рэчаў, пакінула дома ўсю тэхніку.

На дапамогу ёй адкрыты збор. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць