Дзяржсакратар ЗША расказаў пра два планы вырашэння канфлікту ва Украіне
Марка Рубіа распавёў пра план А і план Б па вырашэнні канфлікту ва Украіне.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP
«План А заключаецца ў спыненні агню. Гэта неабходна, каб перайсці да другога этапу — плану Б, які заключаецца ў тым, каб пасадзіць усіх за стол перамоваў…» — паведаміў ён.
Рубіа лічыць, што неабходна знайсці спосаб канчаткова завяршыць канфлікт такім чынам, каб пагадненне было трывалым і ўлічвала патрэбы кожнага боку.
Аднак ён адзначыў, што пакуль працягваюцца баявыя дзеянні, да плана Б будзе складана дабрацца.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
І дарэчы як там хусіты моцна пашкодзілі авіяносец у адказ на вашую " пекельную рашучаю атаку"??
А гэты яшчэ мы ім нічога ні далі
Якія патрэбы агрэсара мусіць улічваць пагадненне? Агрэсар мусіць несці адказнасць за пачатак вайны і ўчыненыя падчас яе ваенныя злачынствы. Трамп на чале ЗША імкнецца цалкам разбурыць сістэму міжнароднага права, ураўноўваючы агрэсара - злачынцу, і ахвяру.