Грамадства2525

«Па гаўне вы павінны пахадзіць». Лукашэнка апраўдваўся перад расіянамі за прызначэнне Турчына

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння перад членамі Савета Федэрацыі Расіі, заявіў, што нядаўна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын — адзін з тых, каго рыхтавалі як новае пакаленне беларускіх палітыкаў.

Скрыншот відэа

Цікавую «імправізацыю» выдаў Лукашэнка, тлумачачы расійскай аўдыторыі, чаму пайшоў на сёмы тэрмін, звярнуў увагу Reform.news.

Тут сенсацый не прагучала — ён зноў, як робіць гэта на працягу апошніх 30 гадоў, заявіў, што не хацеў «перавыбірацца», але яго «ўгаварылі».

Не чакаючы пытанняў, ён узняў тэму прызначэння новага прэм’ер-міністра Беларусі.

Поўны тэкст яго выступу:

Лукашэнка: І вы не перажывайце наконт таго, што вось Лукашэнка там змяніў урад. Той быў добры, гэты дрэнны. Слухайце, ну змяніў, я нешта неканстытуцыйнае, незаконнае зрабіў? Навошта падымаць гэтую буру? Прыйшоў новы прэм’ер, міністры талковыя, але выключна новае пакаленне. Я гэта абяцаў. Слухайце, ну не павінна так быць. Мы ж не вечныя. Ну Валянціна Іванаўна, ну не вечныя. Мы ж не вечныя. Хутка… (смех у зале).

Матвіенка: Аляксандр Рыгоравіч, дай вам… здароўя, сіл на многія-многія гады (смех у зале).

Лукашэнка: Валянціна Іванаўна, ну вы ж ведаеце… (смех, апладысменты). Валянціна Іванаўна, вы ж не ўспрымеце гэта на сябе.

Матвіенка: Вы маладзейшы за мяне, Аляксандр Рыгоравіч. Так што…

Лукашэнка: Слухайце, дай Бог, маладыя, каб яшчэ былі такія, як вы (смех у зале). Вы ведаеце маё стаўленне да вас. І сённяшняя наша сустрэча была дзякуючы Валянціне Іванаўне.

Матвіенка: Вось падрабязнасцяў не трэба…

Лукашэнка: Таму я паставіў пэўную задачу. Я не збіраўся вылучацца на гэтыя выбары, я ўжо пра гэта казаў, але там цэлая бура паднялася. Валянціна Іванаўна была таксама прыхільніцай таго, каб я не збег убок.

Але было выразна сказана ўсяму нашаму народу — за пяць гадоў мы павінны падрыхтаваць новае пакаленне.

І я шмат зрабіў для таго, каб «пракатаць» некаторых губернатарамі, па зямлі. Даруйце мяне, па гаўне вы павінны пахадзіць, каб разумелі яго пах. Валянціна Іванаўна, у вас жа нельга так казаць…

Матвіенка: Вам усё можна, Аляксандр Рыгоравіч.

Лукашэнка: Можна. Выбачайце, але я кажу так, як я ім сказаў.

І многіх я па пяць, шэсць, сем гадоў трымаў міністрамі, губернатарамі на гэтых пасадах, каб яны пасеялі, прыбралі, разумелі, што гэта такое.

Адзін з іх — цяперашні прэм’ер-міністр, талковы. Ён эканаміст.

У нас наогул цяпер атрымалася так — гэта мэтанакіравана мы рабілі — што наверсе ўсе эканамісты. Добрыя эканамісты, і вучыліся добра, ведаюць эканамічную тэорыю, але іх трэба было туды акунуць. Усё, яны пахадзілі, гатовыя. Вось аднаго з іх мы паднялі наверх. Ну і ўсе члены ўрада — гэта новае пакаленне. Я ім проста сказаў: «Я абяцаў — я зрабіў».

Гэта людзі, адданыя нашай палітыцы. Гэта людзі, якія ведаюць, што такое Расія».

Каментары25

  • Смургонец
    14.03.2025
    То каровы абасраныя, то зноў гаўно. Ніяк не выберамся. Чаму так?
  • даведка
    14.03.2025
    Наше всё безработный сторож, ставший премьер-министром, и космический турист с судимыми родителями, ставшая национальным достоянием и героем Лукашенко.
    И главное, что всех их роднит полностью переписанная официальная биография...
  • Шуба качанавай
    14.03.2025
    Карочэ назвал турчына гаў...месам

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць