Свет1010

Трамп працягнуў гандлёвую вайну супраць Канады і зноў заявіў пра 51-шы штат як мэту

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў пра новыя меры супраць Канады ў адказ на ўведзены канадскай правінцыяй Антарыа 25-працэнтны падатак на электраэнергію для Злучаных Штатаў.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што даручыў міністру гандлю з 12 сакавіка павысіць мыты на канадскія сталь і алюміній да 50% і не выключае ўвядзення новых абмежаванняў. Таксама ён запатрабаваў ад Канады неадкладна знізіць мыты на амерыканскую малочную прадукцыю, назваўшы іх абуральнымі.

«Калі Канада не адменіць іншыя абуральныя і даўно дзейныя пошліны, 2 красавіка я істотна павялічу мыты на аўтамабілі, што ўвозяцца ў ЗША, што, па сутнасці, назаўжды закрые аўтамабільную вытворчасць у Канадзе», — адзначыў Трамп.

Па словах амерыканскага прэзідэнта, «адзінае, што мае сэнс, — гэта каб Канада стала нашым запаветным 51-м штатам».

«Гэта прывядзе да поўнага знікнення ўсіх тарыфаў і ўсяго астатняга. Падаткі канадцаў будуць істотна зменшаныя, яны будуць больш абароненыя ў ваенных і іншых адносінах, чым калі-небудзь раней, больш не будзе праблемы паўночнай мяжы, а найвялікшая і самая магутная краіна ў свеце стане большай, лепшай і мацнейшай, чым калі-небудзь — і Канада будзе граць у гэтым вялікую ролю», — напісаў Трамп.

25%-я мыты Трампа на тавары з Мексікі і Канады, а таксама падваенне раней запланаваных мытаў на кітайскія тавары, да 20%, набылі моц 4 сакавіка. Канада прыняла выклік амерыканскай адміністрацыі і ўступіла ў абвешчаную ёй гандлёвую вайну. У адказ на новыя тарыфы ЗША Канада ўвяла 25% пошліны на амерыканскія тавары на суму 155 мільярдаў даляраў. 

Каментары10

  • Проста жыхар
    11.03.2025
    Ну канешне, гэта ж так і працуе: праз шантаж і пагрозы канадцы раптоўна запаважаюць Трампа і захочуць як мага хутчэй далучыцца да ЗША. Лапідарнасць яго генія так і прэ.
  • Answer
    11.03.2025
    Лучше Америке вернуться в состав Британской Империи! Тогда она, снова, будет вместе с Канадой. И Принцу Гарри найдется работа, заодно!
  • Маск
    11.03.2025
    Усе запісвайцеся ў ЗША: мне так свярбіць вас аптымізоўваць.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць