Свет22

Новым прэм'ерам Канады стане былы кіраўнік Банка Англіі

Новым лідарам кіроўнай Ліберальнай партыі Канады абраны былы кіраўнік Банка Англіі Марк Карні. Ён зменіць на пасадзе прэм’ер-міністра краіны Джасціна Трудо, які ў студзені гэтага года заявіў пра намер пайсці ў адстаўку, піша Бі-бі-сі.

Марк Карні. Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

Карні быў адзіным кандыдатам на пасаду лідара партыі, які не ўваходзіў ва ўрад Трудо. Паводле вынікаў галасавання ён набраў 85,9%.

Акрамя зацятага змагання з апазіцыяй на ўсеагульных выбарах, якія адбудуцца ў гэтым годзе, новаму прэм’еру таксама давядзецца весці складаныя перамовы з ЗША аб тарыфах на фоне тэрытарыяльных прэтэнзій Дональда Трампа.

У сваім выступе пасля перамогі Карні абвінаваціў Трампа ў імкненні захапіць Канаду. Гэтая спроба, паводле яго слоў, павінна быць адбітая.

«Амерыканцам патрэбныя нашы рэсурсы, наша вада, наша зямля, наша краіна, — заявіў ён. — Калі б ім гэта ўдалося, яны б знішчылі наш лад жыцця».

«Амерыка — гэта не Канада. Канада ніколі не будзе часткай Амерыкі ні ў якім выглядзе, ні ў якой форме», — дадаў Карні.

59-гадовага Марка Карні ўжо шмат гадоў лічылі патэнцыйным лідарам лібералаў, галоўным чынам дзякуючы яго рэпутацыі ў фінансавай сферы.

Ён пазіцыянаваў сябе як аўтсайдар, які не ўваходзіць у непапулярны ўрад Трудо, і адзначаў, што хоча засяродзіцца на паляпшэнні эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Трудо абвясціў пра сваю адстаўку перад агульнанацыянальным з’ездам Ліберальнай партыі. Там павінна было вырашацца пытанне аб перавыбранні партыйнага кіраўніцтва, і прэм’ер, як мяркуюць, хацеў пазбегнуць сітуацыі, калі ўласныя аднапартыйцы знімуць яго з пасады лідара.

Новага лідара павінны былі выбіраць каля 400 тыс. членаў Ліберальнай партыі. У выніку свае галасы падалі каля 150 тыс. чалавек.

Апошнім часам Ліберальная партыя прыкметна страціла папулярнасць. Апытанні грамадскай думкі прадказваюць яе паражэнне на ўсеагульных выбарах, якія павінны адбыцца не пазней за 20 кастрычніка.

Аб’яўляючы пра сваю адстаўку, Трудо прызнаў, што ў краіне ўзнік раскол, парламент фактычна паралізаваны некалькі месяцаў, а кіруючую партыю раздзіраюць унутраныя баталіі.

«Канадзе трэба перавесці дух, а канадцы заслугоўваюць права сапраўднага выбару на наступных выбарах», казаў Трудо.

Хто такі Марк Карні

Карні — канадзец і вядомы эканаміст. Ён быў кіраўніком Банка Канады ў 2008—2013 гадах, у першыя гады пасля сусветнага фінансавага крызісу.

Затым, у 2013—2020 гадах, ён узначальваў Банк Англіі, і яго служба на гэтай пасадзе прыпала на бурныя гады брэксіту.

«Я ўдзельнічаў у вырашэнні многіх крызісаў і выратаванні двух эканомік. Я ведаю, як працуе бізнес, і я ведаю, як прымусіць яго працаваць на вас», — казаў Карні, абвяшчаючы пра вылучэнне сваёй кандыдатуры ў сваім родным горадзе Эдмантан.

У апошнія некалькі месяцаў Карні служыў дарадцам Трудо па эканоміцы, але пасля стаў крытыкаваць былога прэм’ера за яго дзеянні ў гэтай сферы.

«Я — не адзіны член Ліберальнай партыі ў Канадзе, які лічыць, што прэм’ер-міністр і яго каманда занадта часта адцягваліся ад эканомікі», — казаў Карні.

Каментары2

  • Іксперд
    10.03.2025
    У эканоміцы заўсёды ёсць лаг. Гэта значыць, што вынікі эканамічнай палітыкі будуць заўважныя толькі праз месяцы альбо гады. З улікам, што да кастрычніка пройдуць выбары, дзеянні нават самага геніяльнага эканаміста на пасадзе прэм'ер-міністра ніяк не палепшаць рэйтынгі партыі. То які сэнс выбіраць гэтага кандыдата? Відаць, усё настолькі кепска, што выбралі папросту таго, хто не ўваходзіў ва ўрад Трудо.
  • Выбрали смотрящего за англоговорящими коллониями
    10.03.2025
    Іксперд, Новая Шотландия и Британская Колумбия- цэ UK!

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»18

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць