Грамадства1010

Ці ездзяць яшчэ шоп-туры ў Польшчу і Літву?

Паглядзелі, у якія гарады дагэтуль возяць беларускіх аматараў закупаў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У былыя часы шоп-туры ў Польшчу і Літву лічыліся нечым звычайным, асабліва для жыхароў прыгранічных Брэста і Гродна. 

Але паколькі сітуацыя з межамі і правозам тавараў цягам апошніх гадоў толькі пагаршаецца, падобныя паездкі, хутчэй, рэдкасць. 

Брэст

Прасцей за ўсё ездзіць на шопінг жыхарам Брэста. Адтуль дагэтуль можна адправіцца ў шоп-тур мікрааўтобусамі на 15-21 месца з прычэпамі. Праўда, выбар гарадоў не такі ўжо шырокі, як раней.

Так, напрыклад, адна з мясцовых фірм ладзіць амаль штодзённыя паездкі з Брэста ў Бялу-Падляску. 

З Брэста выязджаюць а 22-й гадзіне, на праходжанне мяжы закладаюць 8 гадзін. Калі ўсё будзе ісці па плане, то а 19-й наступнага дня маршрутка мусіць вярнуцца ў Брэст. Кошт паездкі — 60 рублёў з чалавека.

Апроч Бяла-Падляскі, да якой ад беларускай мяжы менш за 50 кіламетраў, па суботах гэты ж перавозчык ладзіць шоп-туры ў Беласток. З Брэста выязджаюць прыблізна а 19-й вечара пятніцы, а з Беластока — а 16-й наступнага дня. Кошт паездкі — 100 рублёў.

Фота: скрыншот з сайта tangrimal.by

Але нават у Брэсце перавозчыкаў, якія прапануюць падобныя паслугі, засталося не шмат. 

У некаторых кампаній, якія некалі спецыялізаваліся на шоп-турах, сайты не абнаўляюцца з 2023-2024 гадоў, што дазваляе параўнаць цэны на паездкі. Напрыклад, некалі з'ездзіць на шопінг з Брэста ў Бялу-Падляску можна было ўсяго за 40 рублёў. 

Фота: скрыншот з сайта ridendo.by 

Гродна

Пасля таго, як Літва з 1 сакавіка 2024 года закрыла яшчэ два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю, Гродна з прыгранічнага горада ператварыўся ў тупіковы, таму шоп-туры з абласнога цэнтра зніклі.

Мінск

Шоп-туры з Мінска таксама былі даволі папулярнымі, праўда, у адрозненне ад гродзенцаў і берасцейцаў, жыхары сталіцы часцей ездзілі па закупы ў Літву, чым у Польшчу.

Аднак на сёння менавіта шоп-тураў з Мінска ў Вільню не засталося. Верагодна, адбылося гэта ў першую чаргу праз скарачэнне дазволаў на пасажырскія перавозкі з боку Літвы, бо чэргі з аўтобусаў на мяжы з Літвой — вялікая рэдкасць.

На сайтах турагенцтваў і перавозчыкаў інфармацыя або састарэлая (гэта бачна па цэнах — укласціся ў 100 рублёў за паездку па маршруце Мінск-Вільня-Мінск у сучасных умовах нерэальна), або напісана, што «тур часова прыпынены». 

Фота: скрыншот з сайта kaktustour.com

А вось шоп-туры з Мінска ў Беласток яшчэ захаваліся. Праўда, аўтобусы цяпер могуць трапіць туды толькі праз Брэст, бо праз Літву турыстычныя аўтобусы, якія накіроўваюцца ў Польшчу, больш не прапускаюць.

Шоп-туры ў Беласток цяпер прапануюць усяго некалькі перавозчыкаў. Цэны ад 150 да 195 рублёў з чалавека.

Фота: скрыншот з сайта yavashtour.by

Але ў большасці сталічных кампаній, якія раней займаліся шоп-турамі ў Польшчу, інфармацыя на сайтах даўно не абнаўлялася, часта пазначана, што «тур адменены» або «тур плануецца».

Каментары10

  • Ёрк
    23.03.2025
    невыязны, па канторскай квоце
  • Жвір
    23.03.2025
    З Ліетувы таксама ня езьдзяць ? па бязьвізе ? Мяркую, што пасьля забароны на ўвоз тавараў з Беларусі, ліетувісы спынілі ездзіць да нас у шоптуры ... Наўседа зьвярнуўся да палітыкі забаронаў, што да сваіх грамадзянаў ... Бывае не да дэмакратыі ...
  • Жора
    23.03.2025
    невыязны, па любым шэнгене. Слава аб'яднанай Еўропе і шэнгенскім пагадненням, дзякуючы якім з Беларусі пакуль яшчэ можна выехаць.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць