Грамадства55

«Гатовы ўстаць побач». Лукашэнка «з аптымізмам глядзіць» на антываенную палітыку Трампа

«І Трамп малайчына, што ён часта кажа і нешта робіць ужо ў кірунку таго, каб спыніць вайну ва Украіне», — сказаў Лукашэнка.

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка з аптымізмам глядзіць на антываенную палітыку цяперашняй адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, піша БелТА.

Інтэрв'юер нагадаў, як пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года Уладзімір Пуцін першым патэлефанаваў свайму амерыканскаму калегу Джорджу Бушу-малодшаму. Марыа Наўфал пацікавіўся меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі, ці можна вярнуцца да тых часоў, калі паміж краінамі існаваў дастаткова добры ўзровень адносін.

«У палітыцы, мабыць, так не бывае, каб вярнуцца да нечага. Ды і не трэба ў цяперашняй сітуацыі. Не трэба нікуды вяртацца. Трэба працягваць рух. Калі мы адышлі ў бок ад той добрай лініі, пра якую вы сказалі, трэба вярнуцца на гэтую лінію. Але ў мінулае вяртацца не трэба. Гэта немагчыма. У палітыцы гэта немагчыма. Асабліва цяпер, калі час мяняецца вельмі хутка. Бурны час. Не трэба нікуды вяртацца. Трэба глядзець наперад і рухацца наперад», — сказаў Лукашэнка.

Ён канстатаваў вельмі хуткае змяненне сітуацыі ў адносінах паміж Усходам і Захадам, ЗША і іншым светам, у тым ліку паміж ЗША і Расіяй.

«Ніхто не мог і выказаць здагадку. Але адзін чалавек, які рызыкнуў гэта зрабіць, — Дональд Трамп — вельмі хутка сітуацыю з галавы на ногі паставіў. Будзем спадзявацца», — заявіў ён.

«Яшчэ раз хачу паўтарыць: я не прыхільнік нейкага вяртання да нечага. Трэба рухацца наперад у адпаведнасці з той сітуацыяй, якая складваецца», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца перспектыў мірнага ўрэгулявання, Аляксандр Лукашэнка «адчувае вялікі аптымізм» у сувязі з палітыкай цяперашняй адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі: «Яны малайцы. І Трамп малайчына, што ён часта кажа і нешта робіць ужо ў кірунку таго, каб спыніць вайну ва Украіне, спыніць вайну на Блізкім Усходзе. Гэта дарагога каштуе ў знешняй палітыцы. Мне здаецца, і іншай палітыкі няма ў яго, як спыніць вайну. Бліскучая ідэя. Вось тут я гатовы ўстаць побач і рабіць усё тое, што неабходна для спынення вайны і паляпшэння жыцця людзей».

«Гэта ненармальна, калі маладыя хлопцы, такія як ты, Марыа, сёння гінуць на фронце. Хіба гэта нармальна? Хоць большая частка грамадства больш-менш нармальна жыве, а пэўная частка грамадства добра жыве. А хтосьці за нейкія інтарэсы гіне. Гэта ненармальна. Таму ў гэтым (урэгуляванні канфлікту) у мяне вялікі аптымізм», — дадаў Лукашэнка.

Каментары5

  • Чавус
    05.03.2025
    Кожную раніцу Трамп пытаецца ў дарадцаў: "Як там Аляксандр Рыгоравіч? Што ён прапануе? Калі ён дазволіць пазнаёміцца з ім асабіста? Можа, моркву мне дасць пагрызць? Ці кавун які?"
  • Сымон
    05.03.2025
    Ха, растлумачце калі ласка, ці "лапідарны" - гэта модны сінонім для зацвілага "мазаічны"?
  • Шляхцич Завальня
    05.03.2025
    Два Валета и вот Это

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей54

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра47

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max14

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей54

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць