Улада

Па выніках візіту Лукашэнкі ў Венесуэлу падпісана 22 пагадненні

Па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу падпісана 22 пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне гандлю, сельскай гаспадаркі, энергетыкі і будаўніцтва, паведамляе Баліварыянскае агенцтва навін (ABN).

Дакументы прадугледжваюць, у прыватнасці, праектаванне і будаўніцтва аграгарадка ў адным з раёнаў Венесуэлы, стварэнне вытворчай базы для выпуску сельгаспрадукцыі, будаўніцтва сервіснага цэнтра для машын і абсталявання, пастаўку беларускага абсталявання для перапрацоўкі металалому, узвядзенне двух заводаў па утылізацыі акумулятарных батарэй.

З 1 мая Венесуэла будзе прадаваць Беларусі штодня 80 тыс. барэляў нафты (12,6 тыс. тон). У далейшым аб’ёмы паставак плануецца павялічыць. Нафта будзе перапрацоўвацца на беларускіх НПЗ для наступнага продажу ў Цэнтральнай Еўропе. Венесуэла разлічвае выйсці на еўрапейскі рынак энерганосьбітаў, заявіў прэзідэнт краіны Уга Чавес.

Падпісана пагадненне аб распрацоўцы газавых радовішчаў у Венесуэле. На першым этапе СП «БелоВенесолана» будзе здабываць штодня 40 млн. кубічных футаў газу (1,13 млн. кубаметраў). Да 2012 года здабыча павінна вырасці ў пяць разоў. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 1,6 млрд. даляраў. Паводле слоў Чавеса, пацверджаныя запасы газу ў Венесуэле складаюць 200 трлн. кубічных футаў (5,66 трлн. кубаметраў). Геолагаразведачныя работы на сушы і моры павінны павялічыць гэтую лічбу ўдвая, што выведзе Венесуэлу на чацвёртае месца ў свеце пасля Расіі, Катара і Ірана.

Як паведамляе Першы канал беларускага тэлебачання, на працягу двух месяцаў будзе створана сумеснае прадпрыемства для пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь. Акрамя таго, падпісаны кантракт на пастаўку ў Венесуэлу 1.300 адзінак дарожна‑будаўнічай тэхнікі беларускай вытворчасці амаль на 200 млн. даляраў. Да 1 ліпеня 2011 года беларускія будаўнікі ўзвядуць заводы па выпуску тэхнікі МАЗ (5 тыс. адзінак у год) і МТЗ (10 тыс.). Сёлета ў першым паўгоддзі Беларусь паставіць тэхніку БелАЗ на 20 млн. даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе39

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне17

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць