Свет

Удзельнікі вайны з Украінай, якія вярнуліся з вайны, забілі ў Расіі як мінімум 240 чалавек

Удзельнікі вайны з Украінай забілі ў расійскіх рэгіёнах як мінімум 240 чалавек. Судовую статыстыку да трэцяй гадавіны ўварвання прааналізавала выданне «7х7».

Фота: Shutterstock.com

У даследаванне журналістаў трапілі толькі выпадкі, пацверджаныя прысудамі па пяці артыкулах, звязаных з забойствам. Некаторыя справы яшчэ разглядаюцца, яшчэ па некалькіх справах прысуды не апублікаваныя або з іх канфіскаваныя звесткі — так што забітых можа быць больш, адзначаюць журналісты.

За час вайны расійскія суды вынеслі 225 даступных для аналізу прысудаў аб забойствах, здзейсненых асобамі, якія вярнуліся з фронту. Ахвярамі ўдзельнікаў уварвання сталі жыхары 62 рэгіёнаў Расіі. Больш за ўсё забітых у Краснадарскім краі і ў Кастрамской вобласці — па 14 чалавек.

Дванаццаць чалавек загінулі ад рук тых, хто вярнуўся з вайны ва Украіне, у Растоўскай вобласці, дзесяць — у Забайкальскім краі, дзевяць — у Краснаярскім краі, па восем — у Валгаградскай вобласці і Пермскім краі.

Ахвярамі франтавікоў становяцца не толькі іх родныя і знаёмыя, але і выпадковыя людзі: дзеці, пенсіянеры, мінакі.

Разам з артыкулам пра забойствы абвінавачаным ставяць у віну сярод іншага артыкулы аб згвалтаванні і рабаванні. Удзел у вайне з Украінай суды залічваюць як змякчальную акалічнасць, а атрыманыя там узнагароды і граматы — як прыкмету добрай рэпутацыі.

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць