Грамадства88

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА

Зараз ідзе будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі метро. «Мінскметрабуд» ужо распачаў вынас інжынерных сетак і будаўніцтва аб'ездаў, а таксама паказаў рэндары, піша sb.by.

Будучыя станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа» і «Камароўская» выкананы па адной канструктыўнай схеме. На ўсіх трох станцыях адмовіліся ад размяшчэння ліфтавай шахты ў сярэдзіне касавай залы, як на ранейшых станцыях трэцяй лініі метро. Замест гэтага ўпершыню эскалатары размесцяцца па баках ад лесвіцы. З аднаго боку платформы будзе два эскалатары і лесвіца паміж імі, а з другога — два эскалатары і ліфт.

Індывідуальнае аблічча кожнай станцыі будзе за кошт каляровай гамы і падсвятлення, а таксама дэкаратыўных пано на кантавых сценах. У дызайне прасочваецца матыў стыхій: зямлі — на «Прафсаюзнай», вады — на «Пярэспе», агню — на «Камароўскай».

«Пярэспа» па задумцы архітэктараў павінна выклікаць у пасажыраў асацыяцыі з вадой, бо калісьці тут працякала аднайменная рака. Станцыю выканаюць у сіне-бірузовай гаме. Цэнтральную частку столі афарбуюць у кобальтавы колер. На станцыі размесціцца светлая дэкаратыўная канструкцыя — стылістычна і кампазіцыйна яна стане працягам графічнага пано на сцяне. 

Рэндар «Пярэспы»
«Пярэспа»

На «Камароўскай» асноўным каляровым акцэнтам абраны аранжавы. У дызайне праглядаюцца касмічныя ноткі — напрыклад, свяцільня на столі чымсьці нагадвае зорнае неба.

Станцыя «Камароўская»
«Камароўская»
«Камароўская»

Станцыя «Парк Дружбы народаў» будзе перасадачнай. На этапе яе будаўніцтва закладуць перасадачны вузел — яго закансервуюць да пачатку будаўніцтва чацвёртай лініі метро. На гэтай станцыі архітэктары вырашылі не афарбоўваць бетон, а пакінуць яго натуральны колер.

«Парк Дружбы народаў»
«Парк Дружбы народаў»

Каментары8

  • ну, дык
    08.02.2025
    приступить
    (приняться за что-либо) узяцца (за што) , распачаць (што)
  • 1
    08.02.2025
    Одно из последних средств пиара для Лукашенко
  • Ы
    08.02.2025
    Усё нейкае прастое і аднолькавае. Можа яно так і трэба, навошта падземцы нейкая залішняя пампезнасць, а з іншага боку любы мастак дызайнер з задавальненнем прапанаваў бы непаўторны стыль для станцыі. Няўжо перавяліся крэатыўныя людзі на зямлі беларускай? Няма ў гэтай бліскучай абліцоўцы душы.

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра18

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на дзяцей Ціханоўскай2

Што за сям'ю забілі ў выніку ўдару па вёсцы пад Крывым Рогам — загінула шэсць чалавек, з іх чацвёра дзеці7

На Барысаўшчыне 79‑гадовая пенсіянерка спрабавала спаліць дом з унукам і яго дзяўчынай5

У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана

Дэпартамент міграцыі Літвы ініцыяваў праверку былога зяця Шэймана пасля журналісцкага расследавання1

Туск заявіў, што ў Польшчы найхутчэй упала расійская крылатая ракета Х-10119

Латушка не верыць, што Мельнікава купіла ў Мінску кватэры45

Барысаўчанка адсудзіла ў былога працадаўцы 38 тысяч рублёў — яе няправільна звольнілі

Лукашэнка заявіў, што беларусаў трэба прывучаць да дысцыпліны23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра18

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць