Грамадства

Беларускі бізнэс-партнёр Гагіка Царукяна збіраецца падаць інвестыцыйны пазоў супраць Арменіі

Бізнэсмен Мікалай Вініцкі, які мае грамадзянства Беларусі і Расіі, паведаміў уладам Арменіі пра намер звярнуцца ў міжнародны інвестыцыйны арбітраж. Ён сцвярджае, што армянскія ўлады парушылі яго правы як інвестара і нанеслі шкоду яго эканамічным інтарэсам, піша Reform.news.

Фота: news.am

Паводле паведамлення прэс-сакратаркі апазіцыйнай партыі «Квітнеючая Арменія» Іветы Танаян, 27 ліпеня Вініцкі накіраваў армянскаму ўраду афіцыйнае паведамленне аб узнікненні інвестыцыйнай спрэчкі. Яно грунтуецца на пагадненнях аб узаемнай абароне інвестыцый паміж Арменіяй і Беларуссю, Арменіяй і Расіяй, а таксама на палажэннях Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Праз два дні армянскі бок пацвердзіў атрыманне дакумента.

Бізнэсмен сцвярджае, што ягоныя правы былі парушаныя ў сувязі з падзеямі вакол чатырох армянскіх прадпрыемстваў: Araratcement, Multi Group Concern, Multi Welness Center і Ерэванскага каньячна-вінагарэлачнага завода «Арарат». Паводле яго слоў, дзеянні армянскіх уладаў прывялі да фактычнай экспрапрыяцыі інвестыцый, а таксама істотна ўскладнілі кіраванне і дзейнасць гэтых кампаній.

У сваёй заяве Вініцкі сцвярджае, што пачынаючы з перыяду перад парламенцкімі выбарамі ў Арменіі ў чэрвені 2026 года і пасля іх дзяржаўныя органы прымалі неабгрунтаваныя, адвольныя і дыскрымінацыйныя меры палітычнага характару, якія парушылі міжнародныя гарантыі абароны інвестыцый.

Ён таксама заявіў, што яго дзелавы партнёр, старшыня партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян, а таксама кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў былі арыштаваныя, што, на яго думку, фактычна паралізавала працу гэтых кампаній.

Вініцкі заклікаў армянскія ўлады адмовіцца ад далейшага ўмяшання ў дзейнасць прадпрыемстваў, вярнуць кантроль над імі законным акцыянерам і забяспечыць магчымасць нармальнай працы без дзяржаўнага ціску.

Калі бакам не ўдасца ўрэгуляваць спрэчку шляхам перамоў, бізнэсмен мае намер распачаць міжнародны інвестыцыйны арбітраж і патрабаваць кампенсацыі нанесенай шкоды. Паводле яго слоў, гэта можа стаць адной з першых спраў, у якой супраць Арменіі будуць выкарыстаныя механізмы абароны інвестыцый, прадугледжаныя Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Гагік Царукян вядомы сваімі блізкімі кантактамі з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён неаднаразова называў яго сваім сябрам. Пасольства Беларусі ў Арменіі знаходзіцца побач з рэзідэнцыяй Царукяна ў сяле Арындж каля Ерэвана. У 2024 годзе гэтага дзеяча наведваў старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, а ў 2025 годзе пры садзейнічанні Царукяна была вызваленая затрыманая ў Беларусі армянская блогерка Бэла (Роза Бабаханян).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?12

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць