Грамадства1010

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала

Журналіст учора пакінуў канал, абвясціўшы пра гэта ў эфіры праграмы «Тыдзень».

Фота з фэйсбука Ігара Кулея.

«Сёння я правёў свой апошні эфір на Белсаце. Пасля амаль 10 гадоў працы, мяне выціснулі адтуль хлуснёй і пагрозамі. Нягледзячы на адназначную пазіцыю Еўрапейскай федэрацыі журналістаў аб недапушчальнасці такіх дзеянняў, у тым ліку персанальна ў адносінах да мяне, кіраўніцтва працягнула ціск і кампанію па дэзынфармацыі. Я не хачу цярпець пагрозы ў стылі: калі ты хочаш далей нармальна працаваць на Белсаце, я раю табе не расказваць, за што мы звольнілі цябе з пасады кіраўніка рэдакцыі. Мне ў жыцці хапае іншых пагрозаў за сваю журналісцкую дзейнасць», — напісаў ён у фэйсбуку.

Ён адзначыў, што з першага дня працы на Белсаце адчуваў, што гэта яго справа.

«Бывала неверагодна цяжка, здараліся моцна непрыемныя моманты. Але пазітыву было значна болей. Мы з каналам глядзелі ў адзін бок і рухаліся ў адным накірунку, і гэта было для мяне галоўным. Зараз гэтага адчування больш няма.

У мяне асабіста і ў людзей, якіх прызначылі вызначаць далейшы лёс Белсата, розны набор каштоўнасцяў, рознае разуменне маралі. А тым болей, не магу пасміхацца і махаць ручкай, калі бачу, як людзі, якія нічога не ведаюць пра Беларусь і беларускія СМІ і задаюць пытанні: «Колькі сюжэтаў на тыдзень вы здымаеце ў Менску?» — сваімі некампетэнтнымі рашэннямі зводзяць ролю адзінага сапраўднага беларускага тэлеканалу да ютуб-блогу», — дадаў ён.

«На гэтым тыдні дырэктар Міхал Бранятоўскі сказаў у размове з выданнем Onet.pl, што ён прапанаваў узначаліць Белсат мне і Аліне Коўшык, і ў выніку выбраў Аліну. Але гэта цалкам разыходзіцца з рэчаіснасцю. Ніякага выбару паміж намі не было і не магло быць. Я адмовіўся ад ягонай прапановы ўзначаліць Белсат на той жа самай першай сустрэчы, 29 ліпеня. Адмовіўся пасля таго, як пачуў, як TVP збіраецца паступіць з дырэктарам Белсата Аляксеем Дзікавіцкім. І да гэтага дадаў, што не хачу быць чалавекам, які будзе рэзаць Белсат і праводзіць істотныя скарачэнні. Тое, што адбылося ў наступныя 4 месяцы, цягне на новы сезон «Гульні тронаў», але гэта таксама асобная гісторыя», — расказаў ён.

У пачатку снежня Ігара звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата».

Каментары10

  • Офісы-кабінеты
    30.12.2024
    А што маўчыць Ціханоўская пра знішчэнне Белсата як незалежнага тэлебачання? Чаму не прыйшла на акцыю ў абарону Белсата? Ці не зладзіла сваю акцыю?
  • ЛЛ
    30.12.2024
    Дзякуй Аліне Коўшык!
    Яая нават не дамаглася адкрыцця беларускіх класаў у Польшчы і Літве
  • бабруйчанін
    30.12.2024
    10 год на адным месце кіраўніком?? ..таксама зашмат мне падаецца .
    Німа ніякіх асабістых " предпочтеній" .Амаль ніцікавілся " Белсатам" як замежнай кампаніяй вяшчання з сваімі задачамі .

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць