Свет55

Расія пачала вывад войскаў з Сірыі

Мяркуючы па спадарожнікавых здымках, Расія звозіць ваенную тэхніку да авіябазы Хмеймім, дзе яе разбіраюць на часткі і змяшчаюць у грузавыя самалёты, піша Deutsche Welle.

Фота: news.ru

Расія на фоне падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыі, мяркуючы па ўсім, прыступіла да вываду сваіх войскаў з гэтай краіны. Адзін з расійскіх грузавых самалётаў вылецеў з авіябазы Хмеймім у Латакіі ў Лівію, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на сірыйскага чыноўніка са сферы бяспекі. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час авіябазу Хмеймім пакінуць яшчэ некалькі расійскіх самалётаў.

Напярэдадні вечарам анлайн-выданне «Важныя гісторыі», прааналізаваўшы спадарожнікавыя фотаздымкі расійскіх вайсковых баз ад Maxar Technologies і Planet Labs, выклала аналагічныя высновы. Мяркуючы па адным з гэтых фота, на авіябазу Хмеймім прыбылі два грузавыя самалёты Ан-124, тры транспартныя самалёты Іл-76, а таксама грузавыя самалёты больш дробных мадэляў — тры Ан-32 і адзін Ан-72. На здымках таксама відаць, што расійскія вайскоўцы разбіраюць на часткі ўдарны верталёт Ка-52 і, верагодна, рыхтуюць яго да пагрузкі.

Назіральнікі апазналі на фатаграфіі таксама часткі зенітна-ракетнага комплексу С-400. Між тым расійскі вайсковы блогер Кірыл Фёдараў выклаў у Telegram відэа, на якім, як сцвярджаецца, калона вайсковай тэхнікі Расгвардыі на ўзбярэжжы Латакіі. «Важныя гісторыі» ўдакладняюць, што гэтая і іншыя ваенныя калоны рухаюцца ў напрамку авіябазы Хмеймім.

«Таксама Maxar Technologies апублікавалі фатаграфіі расійскіх караблёў, якія плывуць па Міжземным моры ад берагоў Сірыі», — нагадваюць журналісты.

Каментары5

  • Вой
    14.12.2024
    Гэта ня ёсьць добра, бо ўся гэтая тэхніка будзе выкарыстана супраць Украіны...
  • Pavel
    14.12.2024
    Нічога добрага ў гэтым не бачу, оркаў з Сірыі перакінуць ва Украіну.
  • Поцык
    14.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць