Кіно11

4 фільмы, якія сабралі найбольш сімпатый на кінафестывалі «Паўночнае ззянне»

У лістападзе прайшоў юбілейны X кінафестываль «Паўночнае ззянне». Якія стужкі адзначыла журы і гледачы?

Кадр з фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам»

Самым папулярным фільмам фестывалю стаў нарвежскі док «Песні Зямлі» (рэж. Маргрэт Олін, Нарвегія, 2023). Ён сабраў 761 прагляд на online-платформе кінафэсту.

У рамках фэсту было таксама некалькі афлайн-паказаў кіно ў Вільнюсе, Таліне і ў Варшаве. Іх наведала больш за 600 чалавек.

Якія ж фільмы сталі пераможцамі?

Беларускі конкурс

Фільмы Беларускага конкурсу аглядала міжнароднае журы, у склад якога сёлета ўвайшлі эстонская кінапрадзюсарка Марыянэ Острат, рэжысёрка, кінапрадзюсарка і дырэктарка кінафестывалю goEast Гэлеэн Хэрытсэн і беларуская рэжысёрка і журналістка Ганна Бадзяка. Журы аднагалосна вырашыла прысудзіць узнагароду за найлепшы фільм Беларускага конкурсу стужцы «Пад шэрым небам» рэжысёркі Мары Тамковіч. Ён натхнёны лёсам зняволенай журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша..

«Праз разумныя і ўпэўненыя мастацкія выбары рэжысёрка дае нам прымераць боты смелай беларускай журналісткі, арыштаванай за вядзенне трансляцыі з жорсткага падаўлення мірных пратэстаў. Мы разумеем і ўхваляем экзістэнцыйны выбар галоўнай гераіні і спачуваем яе мужу, пакуль яна працягвае змагацца з дзяржавай, якая разбурае іх ранейшае сямейнае жыццё», — патлумачыла выбар журы.

Спецыяльнымі згадкамі гэтаксама адзначаныя два фільмы: «Непажаданае сваяцтва» Паўла Мажара і «Працэсы» Андрэя Кашперскага.

Міжнародны конкурс дэбютаў

Ацэньвалі фільмы Міжнароднага конкурсу дэбютаў рэжысёрка Саша Кулак, прадзюсарка і проджэкт-менеджарка B2B Doc Ілья Стэнберг і прадзюсарка і дырэктарка HER Docs Марта Гольба-Наўман. Перамог фільм «Г — Гатсунда ў 21 дзеі» рэжысёра Лорана Баці.

«Пакідаць месца, якое вызначыла цябе як асобу, ніколі не проста. Рэжысёр апісвае гэтае падарожжа з глыбокай эмацыйнасцю, запрашае нас у інакш недасяжны свет, — растлумачыла свой выбар журы. — Ён расшуквае сяброў з мінуўшчыны, малюючы іх так, як мала хто змог б — з шчырасцю, якая паказвае, як іх выбары вызначае складаная сумесь эмоцый і супадзенняў, — і выстаўляе братэрства ва ўсім яго голым харастве і складанасці».

Спецыяльнай згадкай былі адзначаныя дзве стужкі: «Balomania» (рэж. Сісэль Морэл Даргіс) і «Палаючы рай» (рэж. Міка Густаўсон).

Конкурс кароткага метра SHORTCUT

Гэты конкурс сёлета прайшоў упершыню. Міжнароднае журы, у складзе якога агентка па продажах і сузаснавальніца ShortsFit Люцыла Рыджыа, рэжысёр-дакументаліст Арцём Лобач і дарадца міжнароднага аддзела арганізацыі Finnish Film Foundation Ота Сууронен, узнагародзіла стужку «Лазневы дзень» (рэж. Ганна Хінтс і Тушар Пракаш).

«У пары жыцця раскрываецца тонкая і прыгожая гісторыя пра магчымасць любові і клопату між мужчынамі. Фільм пра невымоўнае, элегантна зняты ў гарачай сауне, са змрочнымі ценямі на сценах і па-імпрэсіянісцку потнымі буйнымі планамі галінак, што рытмічна гойдаюцца. Гледачы могуць адчуць глыбокае паразуменне і напружанне ў героях і атачэнні фільма. Сінергія парнага асяроддзя, глыбокіх пачуццяў і асабістых гісторый раскрывае тонкасць і хараство невымоўнага», — каментуюць свой выбар журы.

Спецыяльнай згадкай адзначаны фільм «Умяшанне» (рэж. Гунур Марцінсдоўцір Шлютар) і акцёрская праца Яна Гунара Ройсэ («Нарвежскае патомства»).

Гледачы таксама маглі абраць фільм-фаварыт. Па выніках галасавання пераможцай глядацкіх сімпатый стала стужка «Раб танца» — сюррэалістычны скетч, у якой вусаты юнак стараецца займацца справай, якую шчыра любіць.

Каментары1

  • Меркаванне
    04.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць