Эканоміка22

Марока праз санкцыі можа перастаць пастаўляць мандарыны ў Расію. У Беларусь таксама?

Марока можа спыніць навагоднія пастаўкі мандарынаў у Расію праз санкцыі. Адзін з асноўных сусветных вытворцаў цытрусавых ужо нібыта скарачае пастаўкі. Расейцы могуць застацца без свайго самага ўлюбёнага сорту, «клемянціну». А ці пагражае нешта беларускім спажыўцам, даведалася Tochka.by.

«Што тычыцца мандарынаў сорту «клемянцін» з Марока, то гэта штогадовая гульня, калі папярэджваюць, што паставак будзе мала, купляйце лепш цяпер па гэтай цане. І з гэтага пачынаецца такая гісторыя. Але, магчыма, сапраўды [паставак у гэтым годзе] будзе мала, таму што з тавараў, якія пастаўляюцца з Марока, усё даражэе ў апошнія некалькі сезонаў», — расказала Tochka.by крыніца ў гандлёвай галіне.

Прадстаўнікі беларускіх гандлёвых сетак пакуль не драматызуюць сітуацыю і ўжо знаходзяцца на сувязі з пастаўшчыкамі з Марока.

«Штука яшчэ такая, што гэта можа быць проста частка гульні на павышэнне цаны», — гаворыць крыніца ў рытэйле.

Аднак падстаў для панікі, маўляў, няма, бо ў Беларусі ёсць іншыя варыянты, каб на навагодніх сталах людзей былі мандарыны.

«У Беларусі на Новы год ёсць некалькі крыніц, акрамя як з Марока, атрымання мандарынаў сорту «клемянцін». Таму нас гэта, хутчэй за ўсё, не закране, калі будзе нейкае зніжэнне паставак», — сцвярджае крыніца Tochka.by.

Нягледзячы на сезон, на прылаўках беларускіх крам мандарыны ёсць, аднак іх кошт уражвае. Папулярны рэсурс па дастаўцы тавараў прапануе за Br15 кіло цытрусавых з Паўднёвай Афрыкі.

Каментары2

  • %
    09.10.2024
    Будзем ад пуза жэрці КІСЬЛЯЦІНУ з Абхазіі
  • Мандарынавы Санта
    09.10.2024
    Жуйце сечку і бігас, шаноўныя

Цяпер чытаюць

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб1

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Усе навіны →
Усе навіны

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

Памятаеце студэнтку ЕГУ, якая змагалася супраць харасменту выкладчыка? Яна прайграла суд і вінная ўніверсітэту 8 тысяч еўра19

«Гэта лічаныя кіламетры». У Крамлі распавялі, чаму не рухаюцца перамовы з Украінай10

Велізарныя чэргі і рэкордная яўка на выбарах у Венгрыі13

На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»5

Рыбак пад Мінскам злавіў аграмезнага шчупака5

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе10

Дальнабойшчыка з Дружнага, які працаваў у Еўрасаюзе, асудзілі па палітычнай справе2

Лукашэнку перадалі ліст, напісаны ім яшчэ ў маладосці. Што там?35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб1

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць