Усяго патроху33

Б'юць рэкорды цэны на апельсінавы сок, яго будуць мяшаць з мандарынавым

Трэці год запар кошт сыравіны для вырабу апельсінавага соку на сусветных рынках расце, што змушае вытворцаў задумацца пра выкарыстанне ў якасці дадатковага інгрэдыенту гэтага напою мандарынаў, піша Myfin.by.

Фота: Suphakaln Wongcompune / vecteezy.com

Як паведамляе Financial Times, цэны на апельсінавы сок выраслі да рэкордна высокага ўзроўню з-за кепскага надвор'я і хвароб у Бразіліі, якая з'яўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам сыравіны для яго вырабу.

Сёлета вытворчасць апельсінаў у краіне скарацілася на чвэрць. Бразільскія апельсінавыя гаі пацярпелі ад спякоты і засухі. Акрамя таго, расліны пацярпелі ад хваробаў, што дадаткова знізіла ўраджайнасць і якасць пладоў.

У выніку ў маі рост цэн на апельсінавы сок рэзка паскорыўся, паколькі перспектыва дрэннага ўраджаю ў Бразіліі выклікала паніку на рынку. Кошт ф'ючарсаў на напой, што таргуюцца на біржы ICE ў Нью-Ёрку, 29 мая дасягнуў $4,92 за фунт, што амаль удвая перавышае ўзровень гадавой даўніны.

Адзначаецца, што цэны на апельсінавы сок пачалі прыкметна расці з канца 2022 года, калі ўраган, а пасля рэзкае пахаладанне знішчылі ўраджай апельсінаў у Фларыдзе, асноўным рэгіёне вырошчвання гэтых цытрусавых у ЗША (краіна з'яўляецца другім па велічыні вытворцам у свеце).

Звычайна вытворцы ў сітуацыях дэфіцыту сыравіны змешваюць запасы замарожанага апельсінавага канцэнтрату мінулага сезону, тэрмін прыдатнасці якога складае два гады, з новым ураджаем, аднак скарачэнне паставак, якое працягваецца ўжо цягам трох гадоў, прывяло да вычарпання рэзерваў.

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фруктовых і агароднінных сокаў (IFU) Кіс Кулс заявіў, што адзіным доўгатэрміновым варыянтам, які не закране натуральнасць прадукту, можа быць выкарыстанне розных відаў садавіны пры вытворчасці апельсінавага соку.

Так, мандарынавыя дрэвы больш устойлівыя да змены клімату ў рэгіёнах, дзе культывуюцца цытрусавыя, таму іх плады можна часцей выкарыстоўваць як сыравіну для дабавак у апельсінавы сок.

Па словах Кулса, IFU разглядае магчымасць карэктавання ўстаноўленых нормаў, што дазволіць напою ўтрымліваць іншыя цытрусавыя, акрамя апельсінаў. Гэта запатрабуе змяненняў спачатку ў Кодэксе харчовых стандартаў, устаноўленым органамі ААН, а пасля на нацыянальным узроўні.

Каментары3

  • Постапок
    01.06.2024
    Хто казаў што змена клімату гэта выдумка?
  • Как бы из потепления не вышло похолодания
    02.06.2024
    Постапок, климат меняется это факт, вопрос только в какую сторону, особенно для Европы, где при падении солености воды в океане из-за таяния ледников и ухода гольфстрима на юг в северной Европе похолодает на градусов так 10-15. Почему то об этом никто говорить не хочет.
  • Прохор
    02.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС22

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць