Свет1515

Ілля Яшын: Я хацеў выканаць трук Марыі Калеснікавай — парваць пашпарт на мяжы

Расійскі палітык, які стаў удзельнікам вялікага абмену паміж Расіяй і краінамі Захаду, расказаў, што па прыкладзе Марыі Калеснікавай збіраўся парваць пашпарт, каб застацца на радзіме. І растлумачыў, чаму гэта не ўдалося.

Ілля Яшын. Скрыншот відэа

Расійскі палітык Ілля Яшын у інтэрв'ю Юрыю Дудзю раскрыў некаторыя падрабязнасці яго абмену і ўзгадаў пра Марыю Калеснікаву.

Яшын распавёў, што за паўтара тыдні да абмену начальнік калоніі спытаўся ў яго, чаму ён не напісаў прашэнне аб памілаванні:

«Каму напісаць? Пуціну? Пуцін пасадзіў мяне ў турму, навошта мне пісаць яму нейкія прашэнні? Ён кажа: «Ведаеце, я б вам вельмі раіў. Я падумаў, што гэта тролінг такі».

На наступным тыдні да яго ў камеру прыйшоў намеснік начальніка ўпраўлення ФСВП — ён таксама паспрабаваў пераканаць Яшына падпісаць прашэнне аб памілаванні. Аднак палітык зноў адмовіўся.

Неўзабаве яго раптоўна павезлі з калоніі ў СІЗА Лефортава.

«Лефортава — гэта СІЗА ФСБ. Таму было два варыянты: альбо новая справа, напрыклад, за здраду, альбо абмен», — узгадвае Яшын.

У камеры ён заняўся аналітычнай працай: запісаў на аркушы паперы аргументы на карысць абедзвюх версій. І прыйшоў да высновы, што хутчэй за ўсё рыхтуецца менавіта абмен.

Пасля гэтага палітык напісаў заяву на імя начальніка, у якой заявіў, што ён не дае згоды на выезд з краіны. Яшын растлумачыў, што паводле Канстытуцыі расійскага грамадзяніна нельга супраць яго волі выправадзіць з краіны. 

«Да мяне прыбягае намеснік начальніка. У нас з ім пачынаецца дыялог. Ён кажа: «Нармальна сядзелі, чаго вы пачынаеце». Судзячы па яго рэакцыі, я зразумеў, што гаворка ідзе пра абмен. Я яму кажу: «Вам давядзецца ўжыць сілу. Я адмаўляюся — вам давядзецца проста мяне дэпартаваць сілком». Ён адказаў: «Ну, ваша пазіцыя зразумелая, я вас пачуў», — успамінае дыялог з намеснікам начальніка СІЗА Яшын.

У выніку палітыка этапавалі спецназаўцы з падраздзялення ФСБ «Альфа-Антытэрор», якія выконваюць баявыя задачы. Яны ўзялі палітыка пад рукі і вывелі з камеры:

«Яны ўсе былі ў масках, усе былі ўзброеныя. У кожнага на поясе быў пісталет. Мяне проста ўзялі пад рукі, завялі ў аўтобус. Я першы быў у гэтым аўтобусе. І адразу мне сказалі: «Ілля Валер'евіч, давайце вы спакойна паедзеце, зробіце, што ад вас патрабуецца. Не стварайце нам праблем, таму што гэта прывядзе выключна да таго, што нам давядзецца ўжыць сілу. Не сумнявайцеся — калі спатрэбіцца, то мы яе ўжывем».

Адзіны шанец, кажа Яшын, заставаўся на пашпартным кантролі.

«Я меркаваў, што мы будзем праходзіць нейкі пашпартны кантроль. Я прыгадваю гісторыю Марыі Калеснікавай, якая парвала пашпарт на пашпартным кантролі і такім чынам не дазволіла сябе дэпартаваць. Я думаў такі трук, магчыма, выканаць. Але не далі мне гэтага шанцу. Таму што мяне завялі ў самалёт, і пашпарты нам выдалі толькі калі мы ўжо перасеклі мяжу Расіі», — распавёў Яшын.

Палітвязняў пасадзілі на самалёт праз урадавы тэрмінал аэрапорта «Унукава» — аўтобус падвезлі проста да трапа. Побач з кожным у самалёце сядзеў супрацоўнік ФСБ.

7 верасня 2020 года Марыю Калеснікаву ў цэнтры Мінска скралі сілавікі. Яны адвезлі Марыю, а таксама яе калегаў па штабу Івана Краўцова і Антона Раднянкова на мяжу з Украінай і спрабавалі іх сілком выправадзіць з краіны. Калеснікава адмовілася пакідаць Беларусь: яна парвала пашпарт, выскачыла з машыны і вярнулася на беларускі бок, дзе была зноў затрыманая.

У верасні 2021 года суд прыгаварыў Марыю Калеснікаву да 11 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары15

  • сярожа
    12.08.2024
    хацеў, ды бог хацення ня даў
  • Мушчына 30 лет
    12.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Машины невероятно глупые подвиги
    12.08.2024
    Хотел повторить театральную глупость Маши и шить рукавички как она на зоне. Он точно политик? Скорее шоумен.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць