Ежа11

Ягадны тарт з маскарпонэ — рэцэпт

Гэты ягадны тарт вельмі смачны, яго лёгка прыгатаваць і для яго не спатрэбіцца шмат інгрэдыентаў. З масляністай скарынкай, сметанковым сырам маскарпонэ, з ноткамі ванілі і апельсінавай цэдры і вялікай колькасцю свежых ягад, гэты дэсерт — сапраўдны ласунак.

Berry Tart
Фота: Elise Bauer / simplyrecipes.com

Спатрэбіцца:

для каржа з пясочнага цеста

  • 1 шклянка размякчанага падсоленага масла
  • 2 шклянкі мукі вышэйшага гатунку
  • 1/2 шклянкі цукровай пудры

для начынкі

  • дзве шклянкі размякчанага сыру маскарпонэ
  • 1/2 шклянкі густых вяршкоў
  • 1 струк ванілі або 1 ч. л. ванільнага экстракту
  • дзве чайныя лыжкі цукровай пудры
  • 2 апельсіны
  • 4 кубкі клубніц
  • адна шклянка чарніц
  • адна шклянка клубнічнага варэння

Як гатаваць:

Вымыйце і пачысціце клубніцы і разрэжце іх на палоўкі. Выкладзіце ягады ў міску, паліце сокам двух апельсінаў і дайце настаяцца. Вымыйце чарніцы і абсушыце.

Робім корж:

Разагрэйце духоўку да 180℃.

Узбівайце масла, муку і цукровую пудру міксерам (ручным ці звычайным) на працягу 2-3 хвілін.

Выкладзіце цеста ў форму для пірага і размяркуеце па ўсёй паверхні і па краях, пакуль яно не ляжа раўнамерна. Пры неабходнасці абрэжце краю нажом і дадайце дадатковае цеста на тыя ўчасткі, дзе яно больш тонкае.

Выпякайце прыкладна 20-25 хвілін або да злёгку залацістай скарынкі.

Дастаньце з духоўкі і дайце цалкам астыць перад гатаваннем начынкі.

Гатуем начынку:

З дапамогай міксера на сярэдняй хуткасці ўзбіце сыр маскарпонэ з густымі вяршкамі і ваніллю. Дадайце цэдру апельсіна. Працягвайце ўзбіваць сумесь 1-2 хвіліны, пакуль усё добра не перамяшаецца.

Раўнамерна размяркуеце сумесь з маскарпонэ па аснове пірага.

На маскарпонэ роўным пластом выкладзіце клубнічны джэм, а на яго — чарніцы і клубніцы.

Смачна есці!

Каментары1

  • Жвір
    03.08.2024
    Ай, толькі ягады сапсавалі, і больш нічога.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць