Усяго патроху1414

Ведаеце, навошта скрыня пад духоўкай? Вось тры сакрэты духовак, якія дапамогуць рыхтаваць навагодняе застолле

Хутка Каляды і Новы год — у гэты час духоўка запатрабаваныя. Але нават дасведчаныя гаспадыні не ведаюць усіх яе сакрэтаў — якія, між іншым, значна спрашчаюць жыццё.

Фота: trustedreviews.com/CC BY-NC-ND 4.0

Як проста памыць шкло?

Перад тым, як пачаць гатаваць на ўсю сям'ю, хочацца вычысціць духоўку. Самае праблемнае тут — шкло. Можна завіхацца ля яго на карачках, а можна… вынуць яго і памыць у ракавіне.

У большасці больш-менш новых мадэляў ёсць спосаб выцягнуць шкло (час ад часу гэта складана, але магчыма), і ён апісаны ў інструкцыі. Многія з інструкцый ёсць у інтэрнэце.

Навошта скрыня пад духоўкай? Большасць не ведае!

Вядома, у ёй можна захоўваць посуд, а таксама нішто не перашкаджае ёй стаяць пустой. Але ў яе ёсць і больш годнае прымяненне, асабліва падчас святаў.

Скрыня пад духоўкай яшчэ называецца скрыняй для падагрэву і выкарыстоўваецца для захоўвання страў цёплымі, але не гарачымі. Так можна цэлы дзень трымаць прыгатаваную ежу свежай і цёплай (бо з яе не выпараецца так шмат вільгаці), як у бабулінай печцы, і яна спакойна дастаіць так да прыходу гасцей.

Што такое канвекцыя ў духоўцы? Яна зэканоміць час і грошы!

Сімвал канвекцыі

Рэжым канвекцыі дазваляе хутчэй праграваць камеру духоўкі за кошт працы вентылятара, які разнамерна «разганяе» гарачае паветра ўнутры духоўкі. 

Уключыўшы яе, вы можаце значна паскорыць працэс гатоўкі. Гэта эканоміць час і электраэнергію, а ежа раўнамерна прасмажваецца не толькі звонку, але і ўнутры (што, да прыкладу, важна пры запяканні мяса без рукава).

Канвекцыя добра пасуе пры гатаванні мяса, рыбы або гародніны. Гэта скарачае час выпечкі, і прадукты не так моцна высыхаюць.

Таксама яна забяспечвае раўнамернае прапяканне страў. Гэта вельмі важна, напрыклад, для буйных кавалкаў мяса. Пры гатаванні без канвекцыі вонкавы бок мяса можа ўжо падгарэць, а ўнутраны яшчэ не прасмажаныцца.

Але варта запомніць вельмі простае правіла: калі вы выкарыстоўваеце рэцэпт, у якім не прадугледжанае прыгатаванне з канвекцыяй, заўсёды зніжайце тэмпературу выпякання на 20 градусаў.

Канвекцыю можна выкарыстоўваць для гатавання ежы, у якой мы хочам захаваць вільгаць, якую трэба раўнамерна і адносна хутка прапячы. Але яе нельга выкарыстоўваць для тартоў ці іншых прысмакаў, якія падымаюцца пры выпяканні. Таму тарты, хлеб і іншыя далікатныя стравы выпякаюцца без канвекцыі.

Удакладненне. Спачатку тут не было напісана, што ж такое канвекцыя па сутнасці. Выпраўлена.

Чытайце яшчэ:

Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Каментары14

  • Нина
    27.11.2022
    В рашке у плит подешевле (относительно) вместо ящика откидная дверка, а за ней, внутри, нет даже дна. Ставьте ваши блюда прямо на пол!
    В 2014 году покупала плиту - она была без вилки и розетки. А продавец сказал, что некоторые плиты поставляются и без шнура. Удивляюсь, почему не продают плиты без конфорок/выключателей?
  • ЯНКА
    27.11.2022
    МО', ЗДЗЬМУЛА КАНВЭКЦЫЯЙ?
    Рэд., зрабіце ласку, падкажыце, дзе менавіта ў тэксьце адказ на пытаньне: «Што такое канвекцыя ў духоўцы?». То бок ваш нейкі казачны ..., аўтар вынес гэта пытанейка ў падзагаловак, а адказаць — хоць бы адным радком! — запамятаў. Ці прасьвятліў, а адказ ягоны выдаліўся празь нейкія тэхнічныя прычыны? Альбо, болей верагодна, батанічныя? Ці не прайшоў мянтурку й цэнзурку? Альбо выбіла — электракоркам у карак! — асьвятленьне? Ці, Божа барані, падтапленьне, не, пажар? Альбо рэзка выдзьмула яго туды, дзе ён спэцыяліст? Ці ці альбо? Альбо ці ці...
  • Пачотны тунеядзец
    27.11.2022
    У старых газавых плiтах там трымалi цэглу, якую клалi у духоуку пад час прыгатавання, бо не было канвекцыi, i дна магло не быць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол6

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Андрэй Бардухаеў-Арол

Нападніку на Латушку прысудзілі 1400 еўра штрафу і дэпартацыю10

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня5

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова17

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца106

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі5

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол6

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць