Вайна88

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці

Там знаходзіцца плацдарм УСУ на левым беразе Дняпра.

Слідство.інфо

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у ходзе абарончай аперацыі ў вёсцы Крынкі, дзе з восені 2023 года знаходзіцца невялікі плацдарм УСУ на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Гэта звесткі паліцыі Украіны з кастрычніка 2023-га да канца чэрвеня 2024 года, гаворыцца ў артыкуле «Слідство.Інфо», які прааналізавала «Медуза».

За той жа перыяд, паводле інфармацыі ўкраінскіх праваахоўных органаў, з Крынак удалося вывезці і пахаваць 262 забітых вайскоўцаў УСУ.

Пры падрыхтоўцы матэрыялу журналісты пагаварылі з дзясяткам матросаў, лодачнікаў і медыкаў з розных брыгад марской пяхоты, якія альбо самі былі ў Крынках, альбо дастаўлялі туды людзей. Большасць з іх распавялі, што абарона вёскі з самага пачатку была «звышцяжкай задачай з абмежаваным рэсурсам». «Асабліва цяжка было туды заходзіць у кастрычніку на зіму», — распавёў адзін з афіцэраў, які ўдзельнічаў у гэтай аперацыі.

Некаторыя з удзельнікаў высадкі ў Крынках лічаць, што спачатку абараняць сяло і спрабаваць пашыраць плацдарм яшчэ было магчыма. Аднак калі ў канцы зімы Крынкі ў ходзе баёў і абстрэлаў былі цалкам знішчаны, задача па ўтрыманні гэтых пазіцый стала для многіх ваенных «дарогай у адзін канец». Пры гэтым «Слідству.Інфо» ўдалося адшукаць людзей, якія былі ў Крынках тройчы.

Марпехі, якія гаварылі з журналістамі, сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы палонных у Крынках не бяруць. Аднак, адзначае выданне, у спісах ваеннапалонных, прызначаных для абмену, сустракаюцца імёны байцоў, зніклых у раёне вёскі.

Крынкі — сяло на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Войскі РФ захапілі яго ў самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У 2023 годзе УСУ ўдалося ў ходзе контрнаступу замацавацца ў Крынках і стварыць там невялікі плацдарм.

У лютым 2024 года на той момант яшчэ міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным заявіў, што УС РФ «зачысцілі» Крынкі. Украінскі бок назваў гэтыя заявы»маніпуляцыяй і фальсіфікацыяй фактаў». 

Матэрыял «Слідство.Інфо» аб плацдарме УСУ ў Крынках выйшаў на фоне паведамленняў СМІ, у тым ліку ўкраінскіх, пра тое, што вайскоўцы Украіны адышлі з сяла.

Украінская вайсковая крыніца распавяла Бі-бі-сі, што УСУ пакінулі Крынкі, але ўтрымлівае іншыя плацдармы на левым беразе Дняпра. Прадстаўнік аператыўна-стратэгічнай групоўкі УСУ «Таўрыя» Дзмітрый Ліхавы заявіў «Слідству.Інфо», што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць абарончую аперацыю на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, у прыватнасці, у раёне Крынак.

Каментары8

  • Мачыдла
    18.07.2024
    Не зусім зразумела, навошта гэта было рабіць. Наступлення Ўкраіны, відавочна, з таго кірунку пакуль не прадбачыцца. Дый тэхніку туды не перакінеш, бо нават людзей цяжка транспартаваць. Х$я#ылі б рашысцкую нечысць артылерыяй і дронамі з другога берага ды збераглі б тысячы сваіх байцоў.
  • Кек
    18.07.2024
    Мачыдла, ну очевидно же ,чтобы оттянуть войска с других направлений. Кого ты там мочить артиллерией собрался,если до создания плацдарма там не было русских войск. Курей и собак в деревне?
  • Бездарно и неэффективно
    18.07.2024
    Украинцам следовало 30 лет готовиться к войне с соседом. А они бездарно профукали, грабили остатки сов. экономики.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць