Грамадства1212

Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук

Пра тое, што вядомаму блогеру Андрэю Павуку лукашэнкаўскі суд завочна прысудзіў 12 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла пракуратура Брэсцкай вобласці. 

Андрэй і Вольга Павукі з дзецьмі. Фота з сацыяльных сетак

Стваральнікі ютуб-канала «Рудабельская паказуха» Андрэй Павук і Вольга Павук (раней яны былі мужам і жонкай) былі прызнаныя вінаватымі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах — ад кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» да абразы Лукашэнкі.

У выніку Андрэю Павуку прызначылі пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (200 тыс. рублёў), а Вользе Павук — у выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 2,5 тыс. базавых велічынь (100 тыс. рублёў).

Адначасова за ўдзел у працы «Рудабельскай паказухі» судзілі таксама оперную спявачку Маргарыту Ляўчук, Іллю Салянкова і музыку Уладзіслава Наважылава. Ім далі тэрміны ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі ад 500 да 800 базавых велічынь.

Акрамя таго, прадзюсар Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і здзек над дзяржаўнымі сімваламі: яму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.

Каментары12

  • No
    24.06.2024
    За гумар 12 гадоў. Да яшчэ узмоцненага рэжыму. Неадэкватныя людажэрныя тэрміны.
    30 гадоў краіна жывы у гэтый дурноце і цэмры. І яшчэ як мінімум пражыве 10. 
    Як можна трываць гэтую дураць? Брыдка
  • Acab
    24.06.2024
    Два звышнепрыемныя сацыялісты.
    Але прысуд няпраўны, злачынствы выдуманыя. З ўсёй антыпатыяй да спадара Павука і спадарыні Павучыхі, яны ня тое, што невінаватыя ў тым, што так званы суд ім інкрымінуе. Не, абразы і стварэньні груповак проста не злачынствы, як такія.
  • Владзімірскій цэнтраллл, вецер северный…
    24.06.2024
    Эх, Маргарыта, а я цябе толькі больш кахаю. А ты крымінальніца, па этапу пойдзеш.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць