Свет11

Параненага два тыдні таму прэм'ера Славакіі сёння выпісалі з бальніцы

Роберта Фіцу перавялі на хатняе лячэнне.

Роберт Фіца. Denes Erdos / AP

Прэм'ер-міністр Роберт Фіца больш не знаходзіцца ў бальніцы ў Банска-Бістрыцы, куды ён быў шпіталізаваны 15 дзён таму пасля замаху на яго. Паводле некалькіх крыніц, ён быў пераведзены на хатняе лячэнне, піша dennikn.sk.

У пятніцу раніцай гэтую інфармацыю пацвердзілі ў бальніцы ў Банска-Бістрыцы. У паведамленні ў фэйсбуку гаворыцца, што прэм'ер-міністр праходзіць лячэнне дома.

«Я хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб шчыра падзякаваць яму самому, таму што ён быў дысцыплінаваным пацыентам, каманду нашых выдатных медыкаў за выдатную працу, усе ўзброеныя сілы за іх прафесійны падыход і ўсіх людзей за тое, што яны зрабілі. Яны перадалі нам моцную пазітыўную энергію», — распавяла дырэктар бальніцы Мірыям Лапунікава.

Разам з тым сёння ўзмацнілася перамяшчэнне ахоўнікаў і паліцэйскіх вакол кватэры Роберта Фіцы ў Браціславе.

Замах на Роберта Фіца адбыўся 16 мая ў горадзе Гандлава пасля выязнога пасяджэння ўрада. Калі прэм'ер падышоў да мясцовых жыхароў, 71-гадовы мужчына стрэліў у яго некалькі разоў.

Першапачаткова ўлады не называлі імя падазраванага, аднак мясцовыя СМІ на працягу дня высветлілі, што тым, хто страляў, быў мясцовы 71-гадовы літаратар і палітычны актывіст Юрай Цінтула, які быў незадаволены палітыкай Фіцы.

Каментары1

  • полит
    01.06.2024
    на собаке все быстро заживает

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць