Эканоміка

Новыя станцыі метро могуць да канца гэтага года не адкрыць

Новыя станцыі сталічнага метро абяцалі адкрыць у 2024-м, аднак потым тэрміны перанеслі на канец года. Цяпер эксперты лічаць, што і ў гэты дэдлайн будаўнікі не ўкладуцца, піша Tochka.by.

Падчас будаўніцтва метро. Фота ілюстрацыйнае

Як адзначыла ў сваім тэлеграм-канале незалежны аналітык рынку нерухомасці Наталля Літоўская, дабрацца на метро да шчыльна забудаванага жыллёвага комплексу «Мінск-Мір», праз які мае прайсці трэцяя лінія метрапалітэна, надалей будзе праблематычна.

Рэч у тым, што тэндар на выкананне пусканаладачных работ на працягу Зеленалужскай лініі метрапалітэна прызнаны несапраўдным. Гэта можа прывесці да пераносу тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю некалькіх станцый.

Па планах уладаў, трэцяя лінія метро будзе налічваць 14 станцый, а агульная яе працягласць складзе каля 16 км. Цяпер на гэтай ветцы функцыянуюць чатыры станцыі: «Кавальская слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча». Яшчэ тры станцыі — «Аэрадромную», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец», — дзясятак гадоў таму планавалі здаць у 2022 годзе, а не так даўно ўлады абяцалі зрабіць гэта ў 2024 годзе, перанёсшы тэрмін здачы з 2023-га. Спачатку чарговы ўчастак павінен быў быць адкрыты 4 ліпеня, затым пераразанне стужачкі перанеслі на 7 лістапада.

А цяпер і гэтая дата пад пытаннем, бо тэндар на правядзенне пусканаладачных работ прызнаны несапраўдным. На сайце дзяржзакупак пазначана, што адкрыты конкурс на правядзенне работ, які прайшоў у электронным выглядзе, не адбыўся. Праводзіўся ён для вызначэння падраднай арганізацыі, якая павінна была выконваць «пусканаладачныя работы па аб'екце «першы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі «Каржанеўскага» да станцыі «Юбілейная» з электрадэпо».

Згодна з умовамі конкурсу, які праводзіцца дырэкцыяй па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна, работы павінны былі быць зроблены з 15 мая па 31 кастрычніка 2024 года. Іх кошт палічаны да капейкі — Br3 млн 146 тысяч 173,72 рубля, што пазначана ў дакументах на правядзенне конкурсу.

Калі будзе праведзены яшчэ адзін тэндар і калі будуць пачатыя работы, тэрмін правядзення якіх складае 5,5 месяца, — пакуль невядома. 

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць