Грамадства99

«Гатовы аказаць усялякае ўзаемадзеянне». Доктар-беларус з Партугаліі пяць гадоў прасіўся супрацоўнічаць з КДБ

У базе зваротаў КДБ, якую выклалі ў сеціва «Кіберпартызаны», выданне «Люстэрка» знайшло тры лісты, якія напісаў лекар-беларус. Ён жыве ў Партугаліі і мае грамадзянства гэтай краіны, але цягам некалькіх гадоў медык настойліва прапаноўваў лукашэнкаўскім чэкістам «добраахвотнае супрацоўніцтва».

КДБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску

«Гатовы аказаць усялякае ўзаемадзеянне бязвыплатна»

Першы ліст у КДБ Алег Буйноўскі адправіў у сакавіку 2016 года. Ён названы як «прапанова аб добраахвотным супрацоўніцтве».

«Я, Буйноўскі Алег Францавіч, 1978 г. н., ураджэнец Беларусі, які пастаянна жыве ў Партугаліі і мае падвойнае грамадзянства (Беларусі і Партугаліі), маю вышэйшую медыцынскую адукацыю, жанаты, трое дзяцей. Прапаную добраахвотнае супрацоўніцтва», — напісаў мужчына.

Другі ліст датаваны снежнем 2019 года.

«Я, вышэй заяўлены, знаходзячыся на пастаянным пражыванні ў Партугаліі (Азорскія астравы), маючы падвойнае грамадзянства, гатовы на супрацоўніцтва пры ўзнікненні неабходнасці», — паведаміў лекар.

Трэці ліст на сайт КДБ ён адправіў у лістападзе 2021 года:

«Я, які ніжэй падаў дакументы і прадставіўся, гатовы аказаць, пры неабходнасці, усялякае ўзаемадзеянне ў межах маіх магчымасцяў, бязвыплатна».

Да лістоў прыкладаліся партугальскія адрасы пражывання лекара і нумары яго тэлефонаў.

Працаваў у вайсковым шпіталі ў Анголе і рэпосціў Маргарыту Сіманьян

«Люстэрка» знайшло старонку Алега Буйноўскага ў LinkedIn. Там жа размешчана рэзюмэ са спісам месцаў ягоных вучобы і працы.

З яго вынікае, што доктар скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2001 годзе. Потым працаваў у сталіцы: у 9-й гарадской клінічнай бальніцы і «Мінскай кардыялагічнай клініцы» (магчыма, маецца на ўвазе РНПЦ «Кардыялогія»).

Пасля ён жыў у Анголе і працаваў у вайсковым шпіталі Узброеных сіл. А тады вярнуўся ў Мінск і ўладкаваўся ў Інстытут фізіялогіі Акадэміі навук.

Мяркуючы па рэзюмэ беларуса, у Партугалію мужчына перабраўся, хутчэй за ўсё, у перыяд з 2008 па 2010 год. Ён піша, што працаваў доктарам на розных прадпрыемствах. У яго абавязкі ўваходзілі «нагляд за гігіенай, бяспекай працы і здароўем работнікаў». Таксама на пару гадоў ён зноў з'ездзіў у Анголу, адпрацаваў там у адным з медцэнтраў Луанды.

У Партугаліі Алег скончыў інтэрнатуру і аспірантуру. Апошняе названае ў рэзюмэ месца працы (з 2017 года) — сямейны доктар-стажор у медцэнтры на партугальскім востраве Сан-Мігель (уваходзіць у архіпелаг Азорскіх астравоў).

У твітары Алег Буйноўскі актыўнічаў да 2021 года. Там ён рэкламаваў цэнтр аднаўлення здароўя для залежных людзей на Азорскіх астравах. Магчыма, гэта яшчэ адно месца яго працы — цяпер сайт цэнтра не адкрываецца.

Падчас пандэміі медык актыўна рэпосціў паведамленні пра бяспечнасць і выніковасць расійскай вакцыны Sputnik V. Акрамя таго, у стужцы Алега да 2018 года можна знайсці мноства рэпостаў твітаў прапагандысткі Маргарыты Сіманьян і спасылак на расійскія дзяржаўныя медыя (напрыклад, «РІА «Новості»).

«Люстэрка» спрабавала атрымаць каментар у самога лекара, які так актыўна прапаноўваў беларускаму КДБ свае паслугі. Але на званкі і ліст журналіста ён не адказаў.

@nashanivanews У Расіі затрымалі вядомага беларускага доктара Мартава. На радзіме ў Беларусі яму пагражае турма беларусь #лукашенко #новостибеларуси #беларускаямова #белорусы #медицина #нашаніва #беларусьновости ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Каментары9

  • Ёсік
    03.05.2024
    За.раныя глузды, не стары ж яшчэ. Адмысловыя службы Партугаліі павінны пацікавіцца, што такога зьбіраўся прапанаваць новы грамадзянін чэкістам дыктатарскай2 Беларусі. А то вычварэнцы лічаць, што добра ўладкаваліся за межамі Беларусі, і маюць права абгаворваць ці здаваць сакрэты краін, дзе атрымалі прытулак.
  • Gorliwy Litwin
    03.05.2024
    Францавіч, як і Гігін. зусім скурвіўся бела-рускі калгасны каталіцызм. Загінула лацінская цывілізацыя на Белай Русі :-(
  • Gorliwy Litwin
    03.05.2024
    Ёсік, на жаль гэта цяпер лічыцца натуральным правам еўрапейскіх грамадзянаў. Вельмі цяпер шырокі і душэўны гуманізм, Адкрытае Грамадства 

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто17

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць