Свет66

Свет чакае другі «кітайскі шок» з наплывам танных тавараў

Кітай для рашэння эканамічных праблем нарошчвае выпуск тавараў, значна перавышаючы ўнутраны попыт. Краіны свету ў другі раз перажывуць наплыў кітайскага імпарту, піша The Wall Street Journal. Дваццаць гадоў таму гэта разбурыла заводы на Захадзе.

Фота: AP

Сусветная эканоміка перажыла ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х «кітайскі шок» — бум імпарту танных тавараў кітайскай вытворчасці. Эканамісты мяркуюць, што хутка варта чакаць паўтарэнне гэтага перыяду, пераказвае асноўнае з артыкула WSJ РБК.

Пекін падвойвае экспарт, каб ажывіць запаволены эканамічны рост, заводы ўжо выпускаюць больш аўтамабіляў, тэхнікі і бытавой электронікі, чым неабходна для ўнутранага рынку. Кітайскія кампаніі з апорай на дзяржаўныя крэдыты перанасычаюць замежныя рынкі прадукцыяй, якую не змаглі прадаць унутры краіны. Аднойчы гэта дапамагло Кітаю стрымаць інфляцыю на нізкім узроўні, некаторыя эканамісты чакаюць, што ў другі раз дэфляцыйны эфект акажацца нават мацнейшым.

Першы «кітайскі шок» адбыўся пасля серыі ліберальных рэформаў у 1990-х гадах і ўступлення Кітая ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў 2001 годзе. Гэта прынесла і выгады для ЗША: спажывецкія цэны на амерыканскім рынку падалі, прычым найбольшую выгаду адчулі амерыканцы з нізкім або сярэднім узроўнем заробку.

Аднак ЗША, Еўрасаюз і Японія не жадаюць паўтарэння сітуацыі пачатку 2000-х гадоў, калі бум кітайскага імпарту разбурыў многія мясцовыя вытворчасці, піша выданне. Першы «кітайскі шок» прывёў да таго, што ЗША страцілі больш за 2 млн працоўных месцаў з 1999 па 2011 год, паколькі вытворцы мэблі, цацак і адзення не вытрымалі канкурэнцыі. Заходнія краіны выдзелілі мільярды даляраў на падтрымку стратэгічных галін і ўвялі альбо пагражаюць увесці тарыфы на імпарт з Кітая.

У выпадку паўтарэння сітуацыі мяркуюць што, новы «кітайскі шок» будзе іншым, Цяпер асцярогі заходніх краін больш фундаментальныя, бо Кітай канкуруе ў выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі — аўтамабіляў, камп'ютарных чыпаў і складаным машынабудаванні — галінах з больш высокім дабаўленым коштам, якія лічацца важнымі для тэхналагічнага лідарства.

У мінулым годзе эканоміка Кітая вырасла на 5,2%, гэта нізкі паказчык па яе мерках, адзначае WSJ. Эканамісты чакаюць далейшага яе запаволення на фоне зацяжнога крызісу на рынку нерухомасці, скарачэння інвестыцый і падзення спажывецкіх выдаткаў. Як ацэньваюць у Capital Economics, штогадовы рост кітайскага ВУП замарудзіцца да 2% за шэсць гадоў — да 2030 года.

Улады Кітай імкнуцца забяспечыць «эканамічны пераварот», інвестуючы сродкі ў заводы, перш за ўсё ў вытворчасць паўправаднікоў, аўтамабіляў, абсталявання для аднаўляльных крыніц энергіі, аэракасмічную прамысловасць, і прадаючы лішкі за мяжу.

Праблемы ў кітайскай эканоміцы ў значнай ступені тлумачацца аўтарытарнымі тэндэнцыямі старшыні краіны Сі Цзіньпіня.

Каментары6

  • Дональд
    03.03.2024
    Пры Трампе кітайскія тавары трошкі падаражэюць)
  • Хуан Чычыкаў
    03.03.2024
    Калі няма альтэрнатывы кітайскім гаджэтам, то што рабіць? Але не разумею, чаму раптам свет пачне купляць больш кітайскіх тавараў. Мне здаецца, попыт проста так не павялічыцца. Кітайцы спадзяюцца заваліць рынак заходніх краін сваім аўтахламам, але я не ўпэўнены, што атрымаецца. Карацей, я б не быў на месцы кітайцаў такім аптымістычным.
  • Абірая меншае зло
    03.03.2024
    Той час, калі лепей купіш беларускае, чым кітайскае.

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў6

Памёр адзін з найстарэйшых святароў Гродзенскай епархіі — Мікалай Гляд1

Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў5

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера6

Зняволены кіраўнік ZROBIM architects прадае чарговую маёмасць — участак пад турыстычны комплекс на Вілейцы11

Вось на якім самалёце Арына Сабаленка і Георгіяс Франгуліс прыляцелі ў Мінск6

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі4

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць