Свет77

ФСБ затрымала грамадзяніна Беларусі за падпал электрападстанцыі ў Туле

У Варонежы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які падпаліў цягавую электрападстанцыю ў Туле. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Падчас затрымання беларуса. Скрыншот з відэа

«Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі ў Варонежы затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1998 года нараджэння, які мае дачыненне да падпалу 6 лютага 2024 года ў Туле цягавай электрападстанцыі АТ «Тульскія гарадскія электрасеткі» па заданні ўкраінскіх спецслужбаў», — гаворыцца ў паведамленні ФСБ.

У дачыненні да затрыманага следчым аддзелам УФСБ Расіі Тульскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт 281 КК РФ (дыверсія). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што затрыманы раней быў судзімы за хуліганства з ужываннем зброі, выбуховых альбо гаручых рэчываў. Пасля адбыцця пакарання ў студзені 2024 года ён, па версіі расійскіх следчых, нібыта праз неаднаразова судзімага за здзяйсненне крадзяжоў у Маскве жыхара Харкава, грамадзяніна Украіны Атары Данько па мянушцы Грыша Маскоўскі ўсталяваў кантакт з супрацоўнікам украінскіх спецслужбаў па імені Юрый.

Як паведамляе ФСБ, «Юрый» нібыта паставіў беларусу задачу за грашовую ўзнагароду здзейсніць дыверсіі і тэракты на аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры РФ.

«5 лютага 2024 года па заданні Юрыя фігурант прыбыў у Тулу, дзе вырабіў самаробную запальную прыладу і ажыццявіў падпал электрападстанцыі», — заявілі ў ФСБ.

Чытайце таксама:

У Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, у якой абвінавачваюць беларуса

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі

Каментары7

  • РФ = Расея Фашысцкая
    12.02.2024
    ФСБ РФ затрымала беларускага партызана.
  • *
    12.02.2024
    ФСБ = фашысты схапілі беларуса
  • Андрусь
    12.02.2024
    У расіі нават папартызаніць няма каму - усе падтрымліваюць вайну і сваю "вялікасць". Даводзіцца і ў Туле, і на БАМе беларусам дыверсіі рабіць. 
    Незразумела толькі, навошта спецслужбам Украіны тая падтанцыя ў Туле. 

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна4

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць